Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 10 студзеня: адміністратара чату «Жыве Лунінец» будуць судзіць па 5 крымінальных артыкулах

абноўлена

Пракурор. Ілюстрацыйнае фота
Пракурор. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваецца перасьлед за погляды, адрозныя ад афіцыйных. Перасьледуюць, у прыватнасьці, блогераў.

Пяць артыкулаў за ўдзел у чаце

Прэс-служба пракуратуры Берасьцейскай вобласьці паведаміла, што накіравала ў суд крымінальную справу супраць 40-гадовага жыхара Лунінца. Яго затрымалі ў ліпені 2022 году, а ў канцы лістапада чат улады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Таму сьледзтва і пракуратура абвінавацілі яго паводле ч.1 арт.361-1 КК (кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем).

Таксама яму інкрымінуюць абразы прадстаўнікоў улады, паклёп на Лукашэнку, «падбухторваньне» ўдзельнікаў чата да дзеяньняў, якія груба парушаюць парадак. Таксама яго абвінавачваюць у «закліках да акту тэрарызму, іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы краіны».

Па інфармацыі «Вясна-Брэст», меркавана, гаворка ідзе пра Аляксандра Сумара.

Адміністратара тэлеграм-каналу «Спадчына» арыштавалі на 15 содняў

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасьці перасьледу адміністратара тэлеграм-каналу «Спадчына» Ўладзіслава Чаховіча, якога затрымалі 26 сьнежня. 27 сьнежня судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Тацяна Палулех асудзіла хлопца на 15 сутак арышту.

Уладзіславу інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Далейшы лёс блогера пакуль невядомы. Ягоны арышт мае скончыцца найбліжэйшым часам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG