Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У ГУБАЗіКу пашпарт і „карту паляка“ зьнішчылі ў шрэдэры». Праваабаронцам сталі вядомыя новыя сьведчаньні зьдзекаў з боку сілавікоў


Карта паляка. Ілюстрацыйнае фота
Карта паляка. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюцца масавыя затрыманьні паводле палітычных матываў. Былы арыштант расказаў Праваабарончаму цэнтру «Вясна», якія мэтады катаваньняў сёньня выкарыстоўваюць у ГУБАЗіКу.

Так, былы зьняволены расказаў, сярод іншага, як сілавікі зьнішчылі дакумэнты аднаму зь ягоных сукамэрнікаў, якога затрымалі пасьля вяртаньня з Польшчы.

«Са мной сядзеў Аляксей, які вярнуўся з Польшчы. Ён працаваў там і прыехаў да сям’і. Ягоныя сваякі з Гомельскай вобласьці, а ён адразу паехаў у Менск, дзе яго і затрымалі. Ён там зьбіраўся ехаць да радні, але не пасьпеў. Яго ня білі.

Але ў ГУБАЗіКу ўсе ягоныя тры дакумэнты — пашпарт, працоўную дамову і „карту паляка“ — зьнішчылі ў шрэдэры са словамі: „Папрацаваў там, папрацуеш тут“. Але хтосьці яшчэ апавядаў, што разарвалі пашпарт. Запыталіся, за што сядзіць, а ён сказаў, што выходзіў у Варшаве ў 2020 годзе. Знайшлі рэпост у яго нейкі ў той жа Варшаве», — расказаў праваабаронцам былы вязень.

Таксама шмат сьведчанняў пра фізычны ціск на зьняволеных ў палітычна матываваных справах. Былыя арыштанты Акрэсьціна паведамлялі, што затрыманыя, якія праходзяць праз ГУБАЗіК, трапляюць у ЦІП пабітыя ў 60-70% выпадкаў.

Спраўдзіць гэтую інфармацыю ў МУС Беларусі пакуль няма магчымасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG