Ад палітвязьня Міколы Статкевіча няма лістоў 365 дзён, роўна год, доўга няма вестак таксама ад Максіма Знака, Марыі Калесьнікавай, ад Ігара Лосіка.
Эўрапарлямэнт асудзіў перасьлед рэжымам Лукашэнкі «апазыцыйных дзеячоў і чальцоў іх сем’яў».
У Беларусі па стане на 8 лютага 2024 году паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве») перасьледуюць дзясяткі беларусаў і беларусак, і гэта адбываецца з палітычных матываў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Расказваем пра паказальную «чырвоную зону» для «першаходаў», у якой за апошні год памерлі два палітвязьні.
Станам на 5 лютага беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1413 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасьці ці іншых дзеяньняў, забароненых заканадаўствам».
Сярод 1.414 чалавек, якія на сёньняшні дзень прызнаныя палітвязьнямі, 152 дзеяча культуры і 35 прадстаўнікоў СМІ.
З заявай выступілі дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту Юозас Олекас і Пятрас Аўштравічус.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў жаночай калёніі для рэцыдывістак № 24 «Зарэчча» з 22 сьнежня. Да яе не пускаюць адваката.
Паводле «АЧК-Беларусь», з ініцыятывы адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі № 22 на Дзьмітрыя Разановіча завялі крымінальную справу за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі.
Папраўчую калёнію № 1 у Наваполацку называюць адной з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбываюць тэрмін каля 150 палітвязьняў, у тым ліку Віктар Бабарыка. Свабода пагутарыла зь беларусам, які нядаўна вызваліўся з гэтай калёніі.
Разгляд крымінальнай справы распачнецца а 10-й раніцы 12 студзеня ў Менскім гарадскім судзе, судзьдзёй прызначаная Жанна Брысіна.
Фонд Fund of Belarus Friend LTD прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем». Адпаведнае рашэньне Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі прыняў яшчэ 16 студзеня.
Тэлеграм-канал ГУБАЗіК апублікаваў відэа з музыкамі Nizkiz, піша партал «Люстэрка».
Ня менш за 165 затрыманьняў за тыдзень адбылося ў Беларусі. Ці спыніцца хваля рэпрэсій пасьля выбараў 25 лютага і да чаго рыхтуюцца ўлады Беларусі? Разважае Валер Карбалевіч.
Пра мінімум 165 затрыманьняў падчас рэйду сілавікоў, які пачаўся ў Беларусі 23 студзеня і працягнуўся на наступны дзень, вядома праваабаронцам.
Некаторыя былыя палітвязьні ды іх сваякі паведамляюць, што пачалі атрымліваць у Telegram папярэджаньні адпісацца ад чату «Сьвітанак».
якія знаходзяцца за мяжой, па пытаньнях зьдзяйсьненьня імі правапарушэньняў» за год працы атрымала больш за 150 заявак, сказаў на яе пасяджэньні 26 студзеня генэральны пракурор Андрэй Швед, інфармуе «Позірк».
У Навасадах Дашкевіча ўжо трымалі да пераводу ў Жодзіна. Пра ўмовы ў гэтай калёніі Свабодзе расказаў яе былы супрацоўнік, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі.
У межах кампаніі #WeStandBYyou першы міністар Шатляндыі Хумза Юсаф днямі стаў хросным для беларускага палітвязьня Дзьмітрыя Галавача.
У панядзелак, 22 студзеня, свой 74-ты Дзень народзінаў і другі год за кратамі будзе адзначаць палітзьняволены лідэр аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Берасьнеў.
Апошнія навіны ад палітзьняволенага экс-старшыні «Маладога фронту», актывіста Зьмітра Дашкевіча расказала 20 студзеня ягоная жонка Наста Дашкевіч.
У новым фармаце пачынае дзейнічаць бібліятэка, у якой больш за сто гадоў таму працаваў Янка Купала. Абслугоўваньне праз электронны каталёг, чытацкі клюб і нават назва — усё новае, запэўнілі яе супрацоўнікі
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікае ўлады Беларусі зьняць усе абвінавачаньні з былога журналіста Аляксандра Зянкова, раскрыць сутнасьць абвінавачаньняў супраць блогера Алеся Сабалеўскага і прычыну нядаўняга затрыманьня былога апэратара Яўгена Глушкова, гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Экс-старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву зьмянілі рэжым утрыманьня.
Усё, што цікавіць рэжым Лукашэнкі, — гэта ляяльнасьць, і калі яе няма, дык аніякая традыцыйнасьць не ўратуе і ня будзе ў сьпісе зьмякчальных абставінаў.
Сем праваабарончых арганізацый выступілі з заявай з нагоды сьмерці палітвязьня Вадзіма Храсько ў калёніі.
Што зь сябе ўяўляе мэдчастка «Віцьбы-3», у якой толькі за апошні год памерлі двое палітзьняволеных – 63-гадовы Мікалай Клімовіч і 50-гадовы Вадзім Храсько? Пагаварылі з былымі вязьнямі гэтай калёніі.
Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што сьпявачка Мэрыем Герасіменка пасьпяхова эвакуаваная зь Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы.
Станам на 16 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1420 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.
Экс-старшыні Партыі БНФ зьмянілі рэжым утрыманьня.
Колькі дзён таму Рабэрта Мэтсала наведала Офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Падчас сустрэчы прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту паабяцала стаць сымбалічнай хроснай для аднаго зь беларускіх палітвязьняў.
Турэмныя мэдыкі наўпрост сказалі, што яны маюць распараджэньне: «Палітычным і тым, хто сядзіць за крупцыю, асабліва не дапамагаць».
Суд у Іране вынес яшчэ адзін абвінаваўчы прысуд ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі міру Наргес Махамадзі, якая ўжо знаходзіцца ў зьняволеньні.
Вадзім Храсько працаваў у сфэры IT. Ягоная фірма абслугоўвала Нацбанк і шэраг іншых дзяржаўных арганізацый. У мужчыны засталася жонка і двое малых дзяцей.
У калёніі ад пнэўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты. Гэта чацьвёртая сьмерць за кратамі, пра якую вядома. Расказваем, што атрымалася даведацца пра яго сьмерць.
Фонд салідарнасьці BYSOL, кампанія BY_help і праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуліся да сваякоў палітвязьняў.
У лякарню мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць.
Беларуску Галіну Красьнянскую, якую арыштавалі пасьля вяртаньня ў Беларусь, асудзілі на 5 гадоў па артыкуле за «ўдзел ва ўзброеным фармаваньні».
У горадзенскай турме, дзе трымаюць вядомых палітыкаў, апынуўся фігурант справы Аўтуховіча Павал Разановіч, якога ў 2022 годзе асудзілі за «падрыхтоўку да тэрарызму».
У трэція ўгодкі затрыманьня мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава і ягонай жонкі Ірыны Злобінай брытанская праваабарончая арганізацыя Article 19 запатрабавала вызваленьня іх і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Паводле зьвестак інфармацыйнага агенцтва «Позірк», майстар зьяжджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пэнсію.
Ад Міколы Статкевіча няма вестак 335 дзён, ад Максіма Знака — 332, ад Марыі Калесьнікавай — 330, ад Ігара Лосіка — 325. Што вядома пра знакавых палітвязьняў, зь якімі амаль год няма сувязі
Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».
9 студзеня падчас слуханьняў, прысьвечаных тэме палітвязьняў, у Сэнаце ЗША сэнатар Рычард Дурбін згадаў пра палітзьняволеных журналістаў Радыё Свабода Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка і падчас сваёй прамовы паказаў іх фатаздымкі.
Загрузіць яшчэ