Затрымалі выкладчыка менскага ўнівэрсытэту
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што мужчыну затрымалі ў ягоны дзень народзінаў – 20 чэрвеня яму споўнілася 32 гады.
Як піша «Вясна», у відэа, запісаным сілавікамі, выкладчыка прымусілі сказаць, што ён нібыта адправіў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра супрацоўніка АМАПу і аднаго з выкладчыкаў.