Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: новыя суды аб непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі і пераводзе на турэмны рэжым


Аляксандар Гашнікаў. Архіўнае фота
Аляксандар Гашнікаў. Архіўнае фота

Па стане на 21 чэрвеня ў Беларусі 1427 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

Палітвязьню Аляксандру Гашнікаву ўзмацнілі пакараньне, паведамляюць праваабаронцы. Аляксандар Гашнікаў — супрацоўнік Беларускага мэталургічнага заводу ў Жлобіне.

Яго затрымалі 18 верасьня 2021 года ў справе «Рабочага руху». Гэтая ініцыятыва 21 верасьня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманьні рабочых.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 году судзьдзя Аляксандар Піскуноў прызнаў Гашнікава вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»), ч. 3 арт. 361-1 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і ўдзел у ім») і прызначыў яму 14 гадоў зьняволеньня. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калёніі № 1.

У судзе Наваполацку 28 траўня разгледзелі справу аб узмацненьні палітвязьню рэжыму ўтрыманьня.

Па рашэньні судзьдзі Віталя Лапко Аляксандра перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Палітвязьня Волкава будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

Руслана Волкава затрымалі 4 чэрвеня 2021 году ў Івейскім раёне пры спробе перасячы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Эўразьвяз. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» (арт. 293 КК) у Берасьці ў жніўні 2020 году.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёну Берасьця Руслану прысудзілі 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калёніі № 1.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 1 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца над Русланам паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»). Справу будзе разглядаць судзьдзя Віталь Лапко.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG