Статус атрымалі прызнаныя вінаватымі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Андрэй Ціманін (два гады пазбаўленьня волі), Дзяніс Гузаў (два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу), Фёдар Сарокін (прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары).
Таксама ў сьпісе абвінавачаныя па гэтым жа артыкуле жыхары Баранавічаў Арцём Дзегцеў, Дзьмітрый Міхальцэвіч, Віталь Наўгародзкі, Іван Лапкоўскі, Аляксандр Новік, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі; а таксама Мікалай Распопаў, Віктар Чайка, Алег Саргавіцкі, Максім Паноў, Лізавета Шульская і Павел Красуцкі.
Акрамя таго, палітвязьнем прызнаны Яўген Германовіч, якога акрамя вышэй за згаданы артыкул абвінавачваюць па арт. 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь).
Цяпер у Беларусі 1.427 чалавек, якіх праваабарончая супольнасьць прызнае палітвязьнямі. Рэальная колькасьць людзей, якія спазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна большая.
Форум