Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я не баюся, няхай баяцца яны». У Бэрліне адкрылася выстава ў гонар нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага


На выставе пра Алеся Бяляцкага ў Бундэстагу, 12 чэрвеня 2024
На выставе пра Алеся Бяляцкага ў Бундэстагу, 12 чэрвеня 2024

Арганізатарам выставы выступае «Маланка Мэдыя».

11 чэрвеня ў Бэрліне ў Бундэстагу адбылося адкрыцьцё выставы, прысьвечанай выдатнаму беларускаму праваабаронцу, палітвязьню, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Выстава працягнецца да 5 ліпеня.

Праект расказвае пра доўгі і ўпарты шлях легендарнага беларускага праваабаронцы ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасьці: ад студэнцкага актывіста, які супрацьстаяў камуністычнаму рэжыму, да нобэлеўскага ляўрэата, які стаў закладнікам дыктатара. Экспазыцыя ўключае больш за дзесяць вялікіх інфармацыйных стэндаў з тэкстамі і фатаздымкамі, якія адлюстроўваюць ключавыя моманты жыцьця і творчасьці Алеся Бяляцкага.

Дэпутатка Бундэстагу Аніко Глагоўскі-Мэртэн падзякавала ўсім і сказала, наколькі важна падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць і дэмакратычныя сілы ў Беларусі:

«Выставы — важны сродак павышэньня абазнанасьці, а таксама падтрыманьня тэмаў на парадку дня. Дыялёг з прадстаўнікамі рэжыму недарэчны, гэта не варыянт. Але ёсьць неабходнасьць падтрымліваць кантакты і спрыяць Аб’яднанаму пераходнаму кабінэту і грамадзянскай супольнасьці.

Пачуцьцё бясьсільля — прамая супрацьлегласьць актыўнай пазыцыі, прыкладам якой зьяўляецца такі фармат парлямэнцкіх „хросных бацькоў“ беларускіх палітвязьняў. Летась у лістападзе была створана рабочая група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Гэты дакумэнт выкарыстоўваецца ў якасьці прататыпу ў іншых краінах, што павялічвае парлямэнцкую падтрымку. Выдатна, што аб’ядноўваюцца актывісты і розныя групы: ад Беларусі, Грузіі да Кубы і Тайваня.

Нам усім трэба разам „стаяць“ — і на вуліцах, і на дэманстрацыях, і на розных акцыях, але і тут, у парлямэнце».

«Бяляцкі: Я не баюся, няхай баяцца яны!»

У межах выставы пакажуць дакумэнтальны фільм пра праваабаронцу «Бяляцкі: Не я баюся, няхай баяцца яны!», створаны «Маланка мэдыя». Фільм дае глыбокі погляд на асобу Алеся Бяляцкага і яго нязломнае імкненьне да справядлівасьці.

Для Алеся Бяляцкага абарона правоў і годнасьці чалавека заўсёды была на першым месцы. Ён проста хацеў, каб у Беларусі ўсе адчувалі сябе ў бясьпецы. За сваё імкненьне да свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ён заплаціў уласнай свабодай. Цяпер Бяляцкі палітвязень, ён адбывае 10-гадовы тэрмін зьняволеньня.

Выстава праходзіць у партнэрстве зь Беларускім фондам салідарнасьці BySol.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG