Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: роварную актывістку Сьвятлану Кароль перавялі ў гомельскую калёнію


Палітзьняволеная Сьвятлана Кароль, архіўнае фота
Палітзьняволеная Сьвятлана Кароль, архіўнае фота

Па стане на 22 чэрвеня ў Беларусі 1424 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

Палітзьняволеную Сьвятлану Кароль перавялі ў калёнію

Сьвятлана Кароль — пансіянэрка і роварная актывістка з Гомля, былая старшыня абласнога грамадзкага абʼяднаньня «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Сьвятлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалягічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі 18 верасня 2023 году ў Гомлі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальваньні сацыяльнай варожасьці паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка 2024 году Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Праваабаронцам стала вядома што Сьвятлана 18 чэрвеня пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі нумар 4.

Яе адрас: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сьвятлана Мікалаеўна Кароль.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG