Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь засыпала сьнегам, МНС абвясьціла аранжавы ўзровень небясьпекі


Ачыстка сьнегу ў Менску. Архіўнае фота
Ачыстка сьнегу ў Менску. Архіўнае фота

Як піша МНС Беларусі, на паўночна-ўсходняй палове (Віцебская, Магілёўская вобласьці) Беларусі ідзе моцны сьнег. Удзень ён можа стаць мокрым.

Моцны снег і да мінус 6 градусаў чакаюцца сёньня ў Беларусі. Міністэрства надзвычайных сытуацый паведамляе пра фактары небясьпекі: павелічэньне імавернасьці ДТЗ, абрываў ліній электраперадач, абвальваньне дрэваў і дахаў ды іншае.

Як паведамляе агенцтва Мінск-Навіны, на расчыстцы прыдамавых тэрыторый ад сьнегу ў Менску працуюць 145 адзінак тэхнікі і 2051 працаўнік ЖКГ. Больш за 2 тысячы камунальнікаў прыбіраюць снег у менскіх дварах.


У Менску сёньня запрацаваў сьнегаплавільны пункт, які дзейнічае з 2016 году. Яго магутнасьць — 5 тысяч квадратных мэтраў сьнегу за дзень, што эквівалентна 333 грузавікам сьнегу.

У горадзе адкрылі пункты выдачы шанцавага інструмэнту жыхарам, якія працуюць з 6:30 да 21:00.

З 21 па 30 лістапада ў Беларусі зарэгістравалі 1 тысячу 773 пацярпелых ад галалёдных і холадавых траўмаў, у тым ліку 381 дзіця.

Больш за ўсё пацярпелых зарэгістравана ў Менскай вобласьці — 358. У Менску пацярпелі 150 чалавек, зь іх 22 шпіталізаваныя.

На 30 лістапада ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небясьпекі праз моцны сьнегапад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG