Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга пра пінскія балоты атрымала гістарычную прэмію Варшавы


Ваколіцы Пінску, 1936. Ілюстрацыйнае фота
Ваколіцы Пінску, 1936. Ілюстрацыйнае фота

Выданьне прадстаўляе міжваеннае Палесьсе ў аспэкце важнасьці гэтай тэрыторыі для аховы навакольнага асяродзьдзя.

Кніга прафэсара Інстытуту гісторыі навукі Польскай акадэміі навук Славаміра Лотыша «Пінскія балоты» атрымала Гістарычную прэмію горада Варшавы імя Казімежа Мачарскага, піша Polskie Radio.

Выданьне прадстаўляе Палесьсе часоў ІІ Рэчы Паспалітай у аспэкце важнасьці гэтай тэрыторыі для аховы навакольнага асяродзьдзя; апісвае адносіны паміж прыродай, тэхналёгіямі і палітыкай.

Цырымонія ўручэньня прэміі адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Славамір Лотыш (Sławomir Łotysz) прызнаў, што першапачаткова плянаваў апісаць даваеннае Палесьсе ў кантэксце канфлікту сучаснасьці і прыроды:

«Цягам працы над кнігай я стаў заўважаць, што там значна больш розных адносінаў — палітычных, грамадзкіх, эканамічных. Аднак ва ўсіх зь іх адным зь лейтматываў была прырода, якой аўтары ранейшых публікацый ніколі не закраналі».

  • Гістарычная прэмія сталічнага горада Варшава імя Казімежа Мачарскага была заснавана ў сьнежні 2018 года і зьяўляецца працягам прэміі, якая ўручаецца з 2009 году за найлепшую кнігу, прысьвечаную найноўшай гісторыі Польшчы.
  • Казімеж Мачарскі быў журналістам, пісьменьнікам і капітанам Арміі Краёвай. Ён быў аўтарам вядомай кнігі «Размовы з катам», у якой расказаў пра час, праведзены ў турме разам зь нямецкім ваенным злачынцам Юргенам Стропам, адказным за крывавае задушэньне паўстаньня ў Варшаўскім гета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG