Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Галоўчанка заявіў пра стварэньне сыстэмы аналізу цэнаў на замежныя тавары. Навошта гэта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увядзеньне сыстэмы аналізу цэнаў на спажывецкія тавары не зьяўляецца чарговым цьвёрдым рэгуляваньнем іх. Такую заяву прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі падае БелТА.

Галоўчанка заявіў, што ўкараненьне сыстэмы аналізу цэнаў на тавары — гэта ня нейкая дадатковая сыстэма кантролю, а сыстэма падтрымкі прыняцьця рашэньняў. Рэалізацыя пілётнага праекту ў выбудоўваньні сыстэмы аўтаматызаванага аналізу цэнаў на тавары замежнай вытворчасьці, якія пастаўляюцца на ўнутраны рынак, стала тэмай рабочай сустрэчы ў Дзяржаўным мытным камітэце з удзелам прэмʼер-міністра.

Кіраўнік ураду падкрэсьліў, што настаў час адыходзіць ад ручнога рэгуляваньня цэнаў на карысьць аўтаматызаваных працэсаў. І стварэньне такой сыстэмы, паводле яго, зойме ад 3 да 6 месяцаў.

З кастрычніка мінулага году ў Беларусі працуе рэгуляваньне цэнаў: крамы могуць іх падвышаць толькі з дазволу чыноўнікаў. За неабгрунтаванае павышэньне цэнаў летась адміністрацыйныя спагнаньні зазналі сотні чалавек. Аднак цэны працягвалі расьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG