Як паведамляе BBC, МакГоўэн апошнім часам моцна хварэў і правёў нейкі час у шпіталі пасьля таго, як у яго дыягназавалі энцэфаліт.
У 1982 годзе МакГоўэн стварыў панк-гурт Pogue Mahone, пазьней перайменаваны ў The Pogues, які выпусьціў 7 студыйных альбомаў да свайго распаду ў 2014 годзе. The Pogues аб’ядналі панк з элемэнтамі традыцыйнай ірляндзкай музыкі.
Сярод самых знакамітых песень The Pogues — Fairytale of New York, A Pair of Brown Eyes, а таксама Dirty Old Town.