З моманту пачатку баявых дзеяньняў на Блізкім Усходзе нацыянальная авіякампанія «Белавія» выканала 11 вывазных рэйсаў і вярнула ў Беларусь 2.360 чалавек, паведамляе яе прэс-служба.
Былы палітвязень і юрыст Максім Знак паведаміў, што яго музычныя запісы зьявіліся на асноўных музычных стрымінгавых плятформах. Пра гэта ён напісаў у сацыяльных сетках, адзначыўшы, што слухачы даўно пыталіся, чаму яго музыкі няма на папулярных пляцоўках.
Вэтэраны групы «Альфа» Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі займаюць кіроўныя пасады ў расейскім сакрэтным спэцпадразьдзяленьні «Центр 795», «зьвязаным з палітычнымі забойствамі за мяжой», вынікае з апублікаванага расьсьледаваньня The Insider.
Replaced — гэта плятформэр у стылістыцы кібэр-панк ад студыі зь беларускімі каранямі Sad Cat Studios. Гульню рабілі з 2018 году, у ёй ёсьць беларуская мова, а каб выпусьціць праект, яго стваральнікі знайшлі інвэстыцыі на 5 мільёнаў даляраў.
Авіяцыйныя ўлады Ізраіля прадоўжылі закрыцьцё паветранай прасторы для замежных авіяперавозьнікаў. Тым часам у Беларусь з краінай Пэрсыдзкай затокі працягваюць прылятаць беларусы, якія апынуліся ў складаным становішчы праз абстрэлы.
Шырокі розгалас у Беларусі выклікала сьмерць парадзіхі і немаўляці ў шпіталі ў Койданаве (Дзяржынску). Міністэрства здароўя стварыла спэцыяльную камісію для высьвятленьня абставінаў сьмерці. Адным з прэпаратаў, які ўвялі жанчыне, быў антыбіётык цэфтрыаксон, які мог выклікаць анафіляктычны шок.
Адказ з адмовай францускіх уладаў мастак апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
У звароце ў МКС юрысты спасылаюцца на справаздачы праваабаронцаў, якія ўказваюць на магчымае ўчыненьне злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі, такіх як прымусовая праца, перасьлед і пазбаўленьне волі па палітычных матывах.
Паляк Томаш Блядынец самастойна вывучыў беларускую мову, каб лепш разумець беларусаў. Ён піша артыкулы для Вікіпэдыі пра Беларусь і мяркуе, што ня варта засяроджвацца на дэструкцыйным — лепш рабіць сваё.
На акупаваных Расеяй тэрыторыях Данбасу застаюцца не менш як 200 тысяч украінцаў.
У размове са Свабодай былая палітзьняволеная расказала, чаму вырашыла паказаць партрэты зьняволеных беларусак падчас выступу прадстаўніцы афіцыйнага Менску.
Сьледчыя Падаткова-мытнага дэпартамэнту Эстоніі затрымалі грамадзянку краіны па падазрэньні ў парушэньні санкцый.
5 гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, арыштавалі Дзяніса Івашына, горадзенскага журналіста-расьсьледніка.
Лукашэнка даў загад даць каве «амэрыкана» беларускую назву. Сам ён ня грэбуе замежнымі брэндамі (як і ягоныя сваякі — дзеці, нявесткі), аднак заклікае астатніх купляць і ўжываць толькі беларускае.
Каманда, якая працавала з памерлым летась журналістам Мікітам Мелказёравым, заявіла аб аднаўленьні гістарычнага праекту «Загляне сонца».
11 сакавіка ў Празе, на адкрыцьці 28-га Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно Jeden svět, палітыку Мікалаю Статкевічу ўручылі прэмію Homo Homini за «нязломную мужнасьць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі».
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску, і распаўсюднікаў кніг. Частка зь іх цяпер за кратамі. Чым вылучаецца «справа выдаўцоў» у рэпрэсіўным канвэеры ў Беларусі?
Карыну вызвалілі 13 сьнежня 2025 году ў складзе групы палітвязьняў і вывезьлі ва Ўкраіны. Адтуль яе перавезьлі ў Польшчу і потым у Нямеччыну. Толькі пасьля вызваленьня высьветлілася, што яна цяжарная.
На Блізкім Усходзе працягваецца ўзброенае супрацьстаяньне паміж кааліцыяй ЗША і Ізраілю і Іранам. З гэтай прычыны сотні беларусаў захрасьлі ў краінах Пэрсыдзкага заліву. Яны адправіліся туды на адпачынак або ў сувязі з працоўнымі справамі.
Новы спосаб падману ўключае ў сябе тэлефанаваньне нібыта з пошты.
Беларускія ўлады адкрыта змагаюцца з крамамі Second-hand, галоўны ініцыятар — дзяржаўны канцэрн «Беллегпрам», які сам робіць вопратку. Цяпер вырашылі абкласьці іх нібыта экалягічнымі пошлінамі. Разьбіраемся, навошта гэта робіцца.
Сьпіс утрымлівае пералік раёнаў і гарадоў па выніках 2025 году.
Яшчэ адна электронная плацёжная сыстэма пачала блякаваць рахункі грамадзян Беларусі.
Кампанія «Белавія» падоўжыла адмену рэйсаў у Ізраіль з-за вайны ў Іране.
У сьпіс так званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў» КДБ Беларусі ўнёс «кааліцыю друкарскіх выдавецтваў», куды ўключылі ніяк не зьвязаныя паміж сабой выдавецтвы і асобных распаўсюднікаў кніг. Разьбіраліся, што з гэтым ня так.
Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту Беларусі замовіў у канцы 2025 году 20 мужчынскіх наручных мэханічных гадзіньнікаў у падарункавай упакоўцы за 48 480 рублёў (каля 16 тысяч даляраў), ці 2424 рублі за адзінку, што складае прыкладна 800 даляраў.
Дасьледчыкі прадставілі працу пра электаральную гісторыю Беларусі і дынаміку даверу за 25 гадоў.
Беларускі дасьледнік, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Аляксандар Паршанкоў ведаў Георгія Галенчанку асабіста. Гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя, памёр ва ўзросьце 89 гадоў у Беларусі.
Як паведамляе тэлеграм-канал нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», часовае прыпыненьне рэгулярных рэйсаў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты па 28 сакавіка зьвязана з адкліканьнем слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі Дубая.
Аўстралію ўсё больш актыўна заклікаюць даць прытулак жаночай футбольнай камандзе Ірана, якая прыехала на турнір, і якой на радзіме можа пагражаць перасьлед.
Інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны(так ўлады Беларусі называюць Другую сусьветную вайну на тэрыторыі Беларусі — РС), «асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях да 3 верасьня 1945 года» выплацяць па 5 тысяч рублёў.
Навукоўца нарадзіўся ў далёкай Карэліі ў габрэйска-ўкраінскай сям'і, але зь дзяцінства жыў у Менску, дзе вывучыў беларускую мову і палюбіў культуру народу, а дарослым увайшоў у беларускую гісторыю.
Двум сьвятарам у Беларусі забаранілі служэньне. Больш за дзесяцігодзьдзе абое служылі ў Берасьцейскай вобласьці. Біскупы пракамэнтавалі сытуацыю.
Арганізатарка беларускага пункту абагрэву ў Кіеве Алена Жаркевіч паведаміла аб закрыцьці ягонай дзейнасьці.
Беларускія дыпляматы 9 сакавіка заявілі суграмадзянам, якія апынуліся ў Ізраілі ў часе баявых дзеяньняў, што пакінуць краіну тыя могуць толькі самастойна. Пра эвакуацыйныя рэйсы гаворкі няма.
Расказваем пра журналіста Паўла Дабравольскага, якога асудзілі на 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «здраду дзяржаве».
«На апошніх двух сканаваньнях усё чыста, так што ўсё атрымалася, здаровы чалавек!». Малады беларускі музыка Генадзь Буракоўскі, які ў 30 гадоў даведаўся пра вялікую пухліну ў грудзях, расказаў Свабодзе, як аднаўляецца пасьля перасадкі касьцявога мозгу.
Беларуская праваабарончая арганізацыя, якая вымушана дзейнічае ў выгнаньні, мае пагадненьне з цэнтрам занятасьці.
Пакуль пошук дзяўчыны ня даў вынікаў.
Сярэднестатыстычная беларуская жанчына жыве ў горадзе, мае добрую адукацыю і часта працуе ў сацыяльнай сфэры. Такія дадзеныя апублікаваў Белстат напярэдадні 8 сакавіка.
У Варшаве можна знайсьці тульпаны ўдвая таньнейшыя, чым у Менску. Глядзім, пачым кветкі перад 8 сакавіка, як іх нарыхтоўваюць у Беларусі і адкуль прывозяць.
Васіль Рапіцкі прыехаў на адпачынак у Крым і больш адтуль не вярнуўся ў Беларусь. Пайшоў на вайну, бо ня мог інакш. Захапляўся матацыкламі, рэканструкцыяй Другой сусьветнай і пошукам скарбаў.
8 сакавіка ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень жанчын. «Фэм-група Беларусь» падрыхтавала сьпіс імпрэзаў, прымеркаваных да Міжнароднага жаночага дня — беларускія ініцыятывы ў супольнай працы з каляжанкамі з іншых краінаў правядуць шэраг імпрэзаў.
Як паведамляюць турапэратары, вываз людзей праходзіць складана. Авіякампанія зь нейкіх прычын так і не заплянавала ніводнага рэйсу ў Менск.
Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе? Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі? Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны? Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя?
Паэт Уладзімер Карызна, які зьяўляецца аўтарам новых слоў да афіцыйнага дзяржаўнага гімну Беларусі, пайшоў з жыцьця на 88 годзе. Пра гэта БелТА паведамілі ў праўладным Саюзе пісьменьнікаў Беларусі.
З новай пастановай выступіў урад Рэспублікі Беларусь.
У Эміратах чакаюць адпраўкі дадому сотні беларускіх грамадзян, пакуль улады і авіяперавозьнікі ніяк ня могуць канчаткова разьвязаць праблему з іх эвакуацыяй, што паўстала пасьля іранскіх абстрэлаў дубайскага аэрапорту і іншых аб’ектаў у ААЭ.
Лідэра гурту «Палац», музыку, пэдагога, радыёвядоўцу Алега Хаменку асудзілі на 3 гады зьняволеньня і штраф у 20 тысяч рублёў. Прычынай стала супраца зь незалежным беларускім мэдыя, якое знаходзіцца ў сьпісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Загрузіць яшчэ