Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Родныя зьніклага Котава не атрымалі адказу ад уладаў Турэччыны


Анатоль Котаў, архіўнае фота
Анатоль Котаў, архіўнае фота

Былы беларускі чыноўнік, а пазьней апазыцыянэр, сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоль Котаў дасюль ня знойдзены.

Жонка Котава адказала Свабодзе, што не атрымала ніякіх адказаў ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукам. Пра мужа яна на гэты момант ня мае ніякіх навінаў, «ані добрых, ані кепскіх».

Былы беларускі чыноўнік, а пазьней апазыцыянэр, актывіст Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоль Котаў прыбыў у аэрапорт Стамбулу з Варшавы ў 13:49 21 жніўня і ў той жа дзень вылецеў у турэцкі горад Трабзон, дзе пакінуў краіну праз марскі памежны пераход у порце а 18:35, паведаміла турэцкае інфармагенцтва IHA.

Цягам дня ён быў на сувязі з роднымі і калегамі, а пасьля 21:30 польскага часу (22:30 турэцкага) перастаў выходзіць на сувязь.

З Трабзона да Сочы каля 300 кілямэтраў.

Раней, паводле крыніцы DW у турэцкай паліцыі, стала вядома, што Анатоль Котаў 21 жніўня пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце і адправіўся ў расейскі Сочы. Гэта адбылося ў той самы дзень, калі ён прыляцеў у Турэччыну з Польшчы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG