Суд Пружанскага раёну 25 жніўня прызнаў «экстрэмісцкімі» сацсеткі расейскага блогера Ільлі Варламава, паведаміла «Вясна». У пералік трапілі ягоныя старонкі ў YouTube, Telegram, Instagram, X і «ВКонтакте».
Варламаў адкрыта падтрымаў беларускія пратэсты 2020 году, а ягоны відэаролік пра Беларусь трапіў у «экстрэмісцкі» сьпіс яшчэ летась.
У Расеі Ільлю Варламава завочна асудзілі на 8 гадоў за «фэйкі» пра расейскую армію і невыкананьне абавязкаў «замежнага агента».
Акрамя рэсурсаў Варламава, «экстрэмісцкі» сьпіс папоўніўся яшчэ трыма дзясяткамі беларускіх старонак.
- Akcyi Belarusau Varšavy (Telegram-чат)
- Belarusian Canada / Беларусы Канады (Facebook)
- Belarusians in San Francisco Bay Area / Беларусы Сан-Францыска Бэй Эрыі (Facebook)
- Belarusy online | Беларусы анлайн (Facebook)
- Bez Buslou Arts (Facebook)
- BPLA.group.volat (Instagram)
- Byschool2020 (Instagram)
- Constitution of the Republic of Belarus / Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (Facebook)
- Eh_Sania (TikTok)
- Ej_kurwa_bober (Instagram)
- Katolik.life (старонкі праекту)
- Legalize Belarus (Instagram)
- Libertas Belarus (Facebook)
- Libertas Belarus NRW (Telegram-канал)
- Razam.de (сайт)
- Rushennie (Instagram)
- SAMODELKA DILETANTA / САМОДЕЛКА ДИЛЕТАНТА (YouTube)
- Siabry.org — Беларусы свету (Facebook)
- Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыі (Facebook)
- Vitzmagautsia / Вiтзмагауцыa (Telegram-чат)
- Беларусы ў Парыжы / Belarusians in Paris (Facebook)
- Грамадзянская ініцыятыва беларусаў у Фінляндыі (Facebook)
- Івацэвічы-Тэлеханы-Косава (Аднакласнікі)
- Івацэвічы-Тэлеханы-Косава (ВКонтакте)
- Лябёдка Іваноўскіх (кніга Леаніда Лаўрэша)
- Орг BY (Telegram-канал)
- Партызанская хваля (TikTok)
- Платформа 375 (старонкі ініцыятывы)
- Роман Гладких / Roman Gladkikh (TikTok)
- Слова Беларуса / Slova Belarusa (Facebook)
На кангрэсе Міжнароднага ПЭНа ўзгадалі Пачобута і Знака
На сцэне Кангрэсу Міжнароднага ПЭНа, які праходзіць у польскім Кракаве, былі ўсталяваны сымбалічныя «пустыя крэслы» журналіста Анджэя Пачобута і пісьменьніка ды юрыста Максіма Знака. Сымбаль «пустога крэсла» выкарыстоўваецца, каб нагадаць сьвету пра творцаў, якіх улады перасьледуюць, кідаюць у турмы або пазбаўляюць магчымасьці гаварыць.
Прызначылі завочны суд над мастачкай з Гомлі
У Гомлі 16 верасьня пачнецца завочны суд над мастачкай Віялетай Майшук. 28-гадовай жанчыне, якая пакінула Беларусь праз палітычны перасьлед, інкрымінуюць «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» і «абразу Лукашэнкі», паведаміла «Вясна».
Форум