Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis


«Басовішча» 1992. Алег Тумашоў («Уліс»)
«Басовішча» 1992. Алег Тумашоў («Уліс»)

Гурт Ulis — адзін з найбольш унікальных у гісторыі беларускай музыкі.

У Менску пайшоў з жыцьця музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку штатны паэт калектыву Фелікс Аксёнцаў.

Голас Тумашова гучыць у альбоме «Танцы на даху» 1993 году, запісаным у польскім Ольштыне. Тады ў складзе гурта былі таксама Слава Корань (гітара), Сяргей Краўчанка (бас-гітара) і Сяргей Кныш (бубны).

Перад Ulis-ам вакаліст супрацоўнічаў з гуртамі «Фарпост» і «Квінта».

Разьвітаньне з Алегам Тумашовым пройдзе ў панядзелак, 8 верасьня, пачнецца а 14:00 у будынку крэматорыя на Паўночных могілках Менску.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG