Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Адвакат Вадзім Драздоў і чарнагорскі актывіст Любамір Філіпавіч дапамаглі Свабодзе скласьці практычныя парады аб тым, што рабіць беларусам, калі ім пагражае дэпартацыя.
Беларуская спартоўка Вольга Мазуронак, якая пераехала ў ЗША, стала пераможцай Grandma’s Marathon. Гэты штогадовы маратон праводзіцца ў горадзе Дулут (штат Мінэсота). Пра гэта піша «Зеркало».
У Гішпаніі ўкраінак і беларусак заваблівалі ў сэксуальнае рабства. Аб ліквідацыі злачыннай групы, якая займалася гандлем людзьмі з мэтай сэксуальнай эксплёатацыі, паведаміў Эўрапол. Пра гэта піша reform. news.
Па стане на 22 чэрвеня ў Беларусі 1424 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Пісьменьнік і кінарэжысэр Уладзімер Казлоў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але больш за два дзесяцігодзьдзі жыў і працаваў у Расеі. У гутарцы са Свабодай Казлоў патлумачыў, якія меў уражаньні ад Беларусі пасьля 2020 году і чаму цяперашнія падзеі на постсавецкай прасторы маюць карані ў 1990-х.
Размова ідзе перш за ўсё пра папраўчыя установы адкрытага тыпу (так званую хімію).
Паўднёвая Эўропа рыхтуецца да афрыканскай сьпёкі. Улады шэрагу краін папярэджваюць жыхароў аб рызыцы цеплавога ўдару. Пра гэта інфармуе Euronews.
У склад Групы незалежных экспэртаў па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ўвайшлі С’юзэн Базылі (Канада), Карына Маскаленка (Расейская Фэдэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча).
Двух літоўскіх грамадзян экстрадавалі зь Беларусі на запыт Вільні, паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.
У Івацэвічах выратавалі сабаку са студні. У цэнтры Менску качка выседжвае птушанят. Ва ўсім сьвеце беларусы адзначаюць Купальле. Расказваем добрыя навіны за тыдзень.
У канцы траўня прарасейская арганізацыя «Рух „Саюз“» зьвярнулася да Палаты прадстаўнікоў і Менскага гарсавету з прапановай перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў вуліцу 17 Верасьня. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі праўладныя камуністы.
У Чачні таемна адбыліся вясельлі сыноў кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава 17-гадовага Элі і 16-гадовага Адама: першы ажаніўся з непаўналетняй сваячкай дэпутата Дзярждумы Расеі Адама Дэлімханава, а другі – з дачкой сэнатара Сулеймана Герэмеева. Аб гэтым піша Каўказ.Рэаліі.
У ЗША на 89-м годзе жыцьця памёр канадзкі актор Дональд Сазэрлэнд,зорка такіх фільмаў, як «Галодныя гульні», «Шэсьць ступеняў адчужэньня» і «Рабаваньне па-італьянску». Пра гэта паведаміў яго сын, таксама вядомы кінаактор Кіфер Сазэрлэнд.
Яго абвінавацілі паводле дзевяці крымінальных артыкулаў.
За тры вясновыя месяцы ў 5,3 раза (з 14 да 74) вырасла колькасьць спроб абысьці санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі і Расеі, паведаміў 20 чэрвеня LRT з спасылкай на дадзеныя кампаніі «Літоўскія чыгункі» (LTG).
Судьдзя Віцебскага абласнога суда Вольга Ільлюшонак 19 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю Беларускага грамадзкага абʼяднаньня жанчын «Ульяна».
Праваабаронцу «за садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» ў Беларусі пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыем Сянько. У мінулым Сянько быў амбасадарам Беларусі ў Кітаі.
Больш за 80 працэнтаў запытаў на атрыманьне шэнгенскай візы прыпадае на такія краіны, як Італія, Нямеччына і Францыя.
Масавая гібель людзей падчас хаджу адбывалася таксама ў 2023 і 2015 гадах.
Зьявілася інфармацыя зь некалькіх крыніц пра тое, што ў месцах зьняволеньня пачалі ачыстку бібліятэк ад кніг, якія адміністрацыі палічылі небясьпечнымі.
11 пытаньняў пра творцу, які пісаў пра вайну і маральны выбар чалавека. Праверце свае веды.
Саша Філіпенка расказаў пра актуальную сытуацыю вакол ягонага бацькі, якога арыштоўвалі летась у лістападзе на 13 дзён.
Суровы прысуд вынесены ў Гомельскім абласным судзе.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Ягор Міхалькевіч — той самы беларус, які залез на вышку ў Вільні зь бел-чырвона-белым сьцягам. У размове са Свабодай ён расказаў падрабязнасьці сваёй гісторыі.
Адносіны паміж беларусамі па розныя бакі мяжы не абыходзяцца бяз крыўдаў, а агульны боль прыводзіць да павелічэньня разрыву, распавёў у сваім дасьледваньні сацыёляг Генадзь Коршунаў. Выданьне «Люстэрка» тлумачыць, у чым прычына канфлікту між беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто зьехаў за мяжу.
Зьліваньне адкідаў малочнай вытворчасьці ў рэкі і вадаёмы можа нанесьці сур'ёзную шкоду прыродзе, адзначаюць жыхары Смалявічаў у сваёй пэтыцыі да мясцовага райвыканкаму і РАУС, просячы разабрацца з сытуацыяй.
У Данецкай вобласьці на адной з баявых пазыцый расейскія вайскоўцы абезгаловілі ўкраінскага салдата, заявіў генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін.
У апытаньні ўдзельнічалі беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і былі вымушаныя пакінуць радзіму пасьля падзей 2020 году
Журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву пакінулі ў СІЗА. Яна знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо 8 месяцаў. Абарона журналісткі настойвала на зьмене меры стрыманьня на хатні арышт.
Суд у Маскве прыгаварыў грамадзянку Ўкраіны Крысьціну Любашэнку да 12 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы вінаватай у распаўсюджваньні так званых фэйкаў аб расейскай арміі і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі.
Усё больш людзей па ўсім сьвеце адмаўляюцца ад прагляду навін, называючы іх сумнымі або дэпрэсіўнымі.
За тыдзень дэфіцыт кадраў у Беларусі вырастае на 3600 працоўных месцаў. Расказваем, чаму так адбываецца.
Па стане на 17 чэрвеня ў Беларусі 1404 палітвязьні прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
З 30 жніўня 2024 года закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі — «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій».
Эвана Гершковіча пачнуць судзіць 26 чэрвеня.
З ініцыятывай выступіла дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.
Колькасьць мігрантаў, якія карыстаюцца так званым беларускім маршрутам, зноў расьце, сьведчаць зьвесткі фэдэральнай паліцыі Нямеччыны, піша DW.
У Кіеве каля 500 чалавек прынялі ўдзел у «Маршы роўнасьці» — вулічнай акцыі, якую арганізавалі прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці. Гэта першы прайд, які адбыўся ў Кіеве з пачатку паўнамаштабнага расейскага ўварваньня ў 2022 годзе.
Зь беларускім журналістам, рэжысэрам і апазыцыйным актывістам Андрэем Гнётам пагутарылі ў Бялградзе журналісты балканскай службы Радыё Свабодная Эўропа.
З 1 ліпеня 2024 году ў Беларусі мяняюцца правілы атрыманьня пэнсіяў і шэрагу іншых сацыяльных выплат — дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама дапамогі па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
25 чэрвеня ў Берасьцейскім абласным судзе пачнецца разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў фармаце «спэцыяльнага вядзеньня».
Дванаццаць чалавек не зьявіліся на першы цэнтралізаваны экзамэн з прычыны прызыву ў войска. Tochka.by спытала ў Мінадукацыі, як такое магчыма.
Загрузіць яшчэ