За «абразу» Лукашэнкі судзяць вайсковага лётчыка
9 студзеня ў судзе Лідзкага раёну пачынаецца крымінальны працэс над Сяргеем Алдасевым, вайсковым лётчыкам, які ў 2020 годзе служыў у 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах.
Алдасева абвінавачваюць паводле 368 ч. 1 артыкула КК — гэта «Абраза прэзыдэнта». Лётчыку пагражае да 4 гадоў зьняволеньня.
Вядома, што Сяргей Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Вайсковай акадэміі Беларусі, даслужыўся да званьня маёра, удзельнічаў у парадах у Менску на Дзень Рэспублікі 3 ліпеня.
У 2015 годзе фатаздымак Сяргея Алдасева ў форме вайсковага лётчыка трапіў на каляндар Міністэрства абароны Беларусі.
Справу Алдасева разглядае судзьдзя Аляксандар Мішураў.
Форум