Цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду знайшлі 10 жніўня, паведамляе Пінскі памежны атрад.
Вайсковец 2005 году нараджэньня быў прызваны ў красавіку 2024 году, ён праходзіў тэрміновую службу ў Пінскім памежным атрадзе.
«Па службе характарызаваўся станоўча. Папярэдне прычына суіцыду абумоўленая асабістымі абставінамі і не зьвязаная з праходжаньнем вайсковай службы», — паведамляе Пінскі памежны атрад.
Акалічнасьці і прычыны здарэньня высьвятляе сьледча-апэратыўная група.
- 8 чэрвеня 2024 году на ўчастку заставы «Усава» (Гарадзенскі раён, на стыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы) было знойдзена цела малодшага сяржанта памежных войскаў «з прыкметамі суіцыду».
- У 2023 годзе таксама было некалькі выпадкаў суіцыду ў беларускім войску. Так, 11 сьнежня на тэрыторыі памежнай заставы «Роза Люксэмбург» Мазырскага памежнага атрада (Ельскі раён Гомельскай вобласьці) знайшлі цела вайскоўцы 2003 году нараджэньня з прыкметамі суіцыду.
- 20 сакавіка 2023 году цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду» знайшлі ў памяшканьні аддзяленьня памежнага кантролю «Высока-Літоўск» на беларуска-польскай мяжы.
- Таксама СМІ пісалі пра яшчэ два выпадкі суіцыду ў войску, якія афіцыйна не пацьвярджала Мінабароны: у ноч на 4 жніўня 2023 году ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах (Барысаў, Менская вобласьць), паводле крыніцаў СМІ, застрэліўся салдат тэрміновай службы; а 10 красавіка ў Берасьці застрэліўся 20-гадовы вайсковец тэрміновай службы, які служыў у 38-й Берасьцейскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.
Форум