Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн агучыў новы плян па спыненьні агню ў сэктары Газа і вызваленьні ізраільскіх закладнікаў. Ён заклікаў палестынскую групоўку ХАМАС, прызнаную тэрарыстычнай у ЗША і ЕЭ, прыняць гэтую прапанову.
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У Беларусі працягвае расьці недахоп працоўнай сілы. Паводле стану на 1 чэрвеня, на момант публікацыі артыкулу, у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў было 154 008 прапановаў працы.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае на «працяг канструктыўнага дыялёгу» з Армэніяй.
У ноч на 1 чэрвеня расейскае войска зноў атакавала грамадзянскую і энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны. Пацярпелі агулам 20 чалавек, паведамляюць украінскія ведамствы.
Чэхія ўвяла контрсанкцыі ў адказ на частковае прыпыненьне Беларусьсю з 1 чэрвеня пагадненьняў аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня.
1 чэрвеня літоўскі пункт пропуску «Меднікі» (зь беларускага боку — «Каменны Лог») часова прыпыніў афармленьне грузавога транспарту, паведамляе беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.
Якіх патэнцыйных небясьпек найбольш асьцерагаюцца два дыктатары на трэцім годзе вайны, калі патрыятычны мілітарысцкі чад спакваля зьнік, а грамадзтва ўсё больш апаноўвае стомленасьць, глухое раздражненьне і страх перад няпэўнай будучыняй?
Падзеі 1 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Чаму беларускія ўлады баяцца Каардынацыйнай Рады, як прапагандысты зьбіраюцца весьці інфармацыйную вайну і чаму толькі праз 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі навучыліся рабіць сякеры.
1 чэрвеня пачынаецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію.
31 траўня ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці прайшло адкрыцьцё Мэмарыялу на месцы раней закінутых яўрэйскіх могілак.
Выбарчая камісія зацьвердзіла вынікі выбараў у трэці склад Каардынацыйнай рады.
Рада Эўропы (РЭ) падтрымлівае абвінавачаных па так званай справе «аналітыкаў Ціханоўскай» і ўсіх, хто выступае за свабодную і дэмакратычную Беларусь, напісала ў сацыяльнай сетцы Х генэральная сакратарка РЭ Марыя Пейчыновіч-Бурыч.
У Беларусі адкрылі новае радовішча нафты Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Аб гэтым заявіў міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Масьляк, перадае БЕЛТА.
«Са жніўня 2020 году ў Беларусі ўчынена каля 19 тысячаў злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці», — заявіў старшыня Сьледчага камітэту Дзьмітрый Гара падчас сустрэчы з супрацоўнікамі прадпрыемства «Граніт» у Берасьцейскай вобласьці.
Парлямэнт Гішпаніі прыняў закон, які прадугледжвае амністыю сотняў каталёнскіх сэпаратыстаў, якім пагражае судовы перасьлед за ўдзел у няўдалай спробе аддзяленьня ў 2017 годзе.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію імя Францішка Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды заканчэньня навучальнага году.
У Беларусі няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.
У вучэньнях Steadfast Defender 24, якія праходзілі ў некалькі этапаў, удзельнічалі ўсе 32 краіны, якія ўваходзяць у альянс, у тым ліку Швэцыя — краіна ўступіла ў NATO толькі сёлета, а таксама заходнія суседзі Беларусі.
Грамадзяніна Беларусі, які нібыта мае дачыненьне да «перамяшчэньня таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў празь дзяржаўную мяжу», затрымалі 29 траўня ў Маладэчне (Менская вобласьць) супрацоўнікі Полацкага памежнага атраду.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Гэта ня першае здарэньне на мяжы за апошнія дні. 28 траўня пасьля нападу мігранта з нажом польскага вайскоўца шпіталізавалі. Паведамлялася, што ён у цяжкім стане.
Апошні абмен адбыўся сёлета ў пачатку лютага.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс перад пачаткам саміту кіраўнікоў МЗС краін NATO ў Празе адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці мусіць Ўкраіна паражаць і цэлі ў Беларусі.
У Менску вынесьлі прысуд топ-мэнэджарам дзяржаўнага банку. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
У апошнія некалькі тыдняў Украіна спрабавала дабіцца ад сваіх партнэраў дазволу на выкарыстаньне перададзенай ёй зброі па расейскіх войсках на тэрыторыі Расеі.
Алсу Курмашава знаходзіцца ў зьняволеньні больш за 7 месяцаў. Абарона журналісткі настойвала на зьмене меры стрыманьня на хатні арышт.
Раней гэтую літаратуру ўнесьлі ў рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Кітай не накіруе сваіх прадстаўнікоў на канфэрэнцыю аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, якая пройдзе ў Швайцарыі ў чэрвені. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн негалосна дазволіў Украіне выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для ўдараў па вайсковых абʼектах на тэрыторыі Расеі, але толькі на мяжы з Харкаўскай вобласьцю, дзе расейскія войскі вядуць наступ.
Выбары ў Эўрапейскі парлямэнт пройдуць у 27 краінах – сябрах Эўразьвязу 6–9 чэрвеня.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб неабходнасьці ў такіх умовах «гуртаваць намаганьні і актывізаваць супольную дзейнасьць, накіраваную на гарантаваньне бясьпекі дзяржаў АДКБ і дабрабыту іхных народаў».
Паводле абвінавачаньня, Андрэй Павук нібыта парушыў 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Да некаторых зь іх блогер ставіцца супярэчліва: не прызнае віны, але прызнае дзеяньне.
Суд Нью-Ёрку прызнаў былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым ува ўсіх 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дзелавых дакумэнтаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2016 году з мэтай прыхаваць выплаты акторцы зь фільмаў для дарослых.
31 траўня 2024 году Менскі абласны суд пачынае завочны разгляд справы супраць дваццаці прадстаўнікоў і прадстаўніц экспэртнай супольнасьці і палітыкаў, у тым ліку журналіста Свабоды Юрыя Дракахруста.
Далейшае лячэньне і рэабілітацыю, як паведамляецца, ён будзе праходзіць дома.
Аб’ёмы тэхнічнай дапамогі не ўдакладняюць.
У Менскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненьні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“», у тым ліку журналіста Свабоды Юрыя Дракахруста.
У Харкаве сярод пацярпелых двое дзяцей.
Дональд Трамп стаў першым у амэрыканскай гісторыі прэзыдэнтам, якога суд прызнаў вінаватым у крымінальных злачынствах.
Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Ангудайскім раёне Рэспублікі Алтай згарэў адзін з будынкаў санаторна-курортнага комплексу «Алтайскі падворак», паведамляе тэлеграм-канал каманды Навальнага «Сирена».
30 траўня кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у Маскве ўзнагародзіў беларускага паралімпійца і праўладнага дзеяча Аляксея Талая ордэнам Дружбы, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
30 траўня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) і цэнтралізаваныя экзамэны (ЦЭ) па беларускай і расейскай мовах, паведаміла Міністэрства адукацыі Беларусі.
Урад Славеніі прызнаў незалежнасьць і сувэрэнітэт Палестынскай дзяржавы, паведаміў 30 траўня МЗС Славеніі.
У Беларусі палітычныя суды не спыняюцца нават у выпадку сьмерці абвінавачанага.
Данія, Фінляндыя і Канада дазволілі Ўкраіне ўжываць пастаўленую імі зброю для ўдараў па мэтах на тэрыторыі Расеі.
Палітвязьня Аляксандра Францкевіча будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі», паведамляе тэлеграм-канал анархістаў «АЧК-Беларусь».
Загрузіць яшчэ