Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Закон быў прыняты зь невялікай перавагай: 177 галасоў «за», 172 — «супраць».
Яго падтрымалі левы кааліцыйны ўрад Гішпаніі і дзьве каталёнскія сэпаратысцкія партыі. Супраць выступілі кансэрватыўная Народная партыя і ўльтраправая партыя «Голас».
Каталёнскія сэпаратысты — частка руху за незалежнасьць Каталёніі ад Гішпаніі.
Ад новага закону аб амністыі можа выйграць былы кіраўнік Каталёніі Карлес Пудждэмон, які эміграваў у Бэльгію, хаваючыся ад гішпанскага правасудзьдзя, пасьля таго як узначаліў спробу аддзяленьня рэгіёну ў кастрычніку 2017 году.
- Рэфэрэндум 2017 году выклікаў палітычны крызіс у Гішпаніі: рэгіянальны парлямэнт Каталёніі абвясьціў незалежнасьць ад краіны, а Мадрыд увёў прамое кіраваньне рэгіёнам.
- У 2019 годзе Вярхоўны суд Гішпаніі асудзіў 9 каталёнскіх палітыкаў і ўрадоўцаў за іх ролю ў несанкцыянаваным рэфэрэндуме аб незалежнасьці і ў абвяшчэньні незалежнасьці.
Форум