Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У NATO завяршылі найбольш маштабныя з часоў халоднай вайны вайсковыя вучэньні. ФОТА


Польшча і Літва пад пагрозай магчымага нападу Расеі праз Сувальскі калідор зацьвердзілі супольны плян яго абароны, які назвалі «Аршанскім плянам». Сакавік 2024
Польшча і Літва пад пагрозай магчымага нападу Расеі праз Сувальскі калідор зацьвердзілі супольны плян яго абароны, які назвалі «Аршанскім плянам». Сакавік 2024

У вучэньнях Steadfast Defender 24, якія праходзілі ў некалькі этапаў, удзельнічалі ўсе 32 краіны, якія ўваходзяць у альянс, у тым ліку Швэцыя — краіна ўступіла ў NATO толькі сёлета, а таксама заходнія суседзі Беларусі.

У вайсковых вучэньнях «Непахісны абаронца — 24» (Steadfast Defender 24), якія пачаліся ў канцы студзеня і працягваліся да 31 траўня, удзельнічалі больш за 90 000 вайскоўцаў.

На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы
На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы

Як паведаміла выданьне Deutsche Welle, апошнія такія маштабныя вучэньні праводзіліся ў 1988 годзе з удзелам 125 000 вайскоўцаў.

У вучэньнях Steadfast Defender 24, якія праходзілі ў некалькі этапаў, удзельнічалі ўсе 32 краіны, якія ўваходзяць у Альянс, у тым ліку Швэцыя — краіна ўступіла ў NATO толькі сёлета.

На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы
На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы

Сэрыю манэўраў вырашылі правесьці ў адказ на зьмены сытуацыі зь бясьпекаю ў рэгіёне ў выніку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Галоўныя падзеі адбываліся ў Польшчы і краінах Балтыі, а таксама ў Нямеччыне, якая была асноўным вузлом падмацаваньня і каардынацыі.

У вучэньнях задзейнічалі больш як 50 караблёў, 1100 баявых машын і больш як 80 зьнішчальнікаў. Вайскоўцы адпрацоўвалі хуткае прывядзеньне войскаў у баявую гатоўнасьць і разгортваньне нацыянальных і шматнацыянальных сухапутных сіл на ўсходнім флянгу NATO.

На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы
На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы

Асновай сцэнара вучэньняў стаў імаверны напад Расеі на тэрыторыю хаўрусьнікаў, які аўтаматычна прыводзіць у дзеяньне артыкул 5 дамовы NATO аб калектыўнай бясьпецы. Упершыню ў арганізацыі праверылі новыя рэгіянальныя пляны абароны Альянсу, узгодненыя летась у сувязі з расейскай вайной ва Ўкраіне.

Самымі маштабнымі за апошні час вучэньнямі лічацца Trident Juncture («Адзіны трызуб»), у якіх у 2018 годзе ўдзельнічалі больш за 50 000 вайскоўцаў.

На вучэньнях Steadfast Defender
На вучэньнях Steadfast Defender

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG