Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 105 гадоў таму ў Варшаве ініцыявалі стварэньне Польска-Беларускага таварыства


Стары фотаздымак Варшавы. Ілюстрацыйнае фота
Стары фотаздымак Варшавы. Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 траўня 1919 году Эдвард Вайніловіч і Лявон Дубейкаўскі ініцыююць стварэньне ў Варшаве Польска-Беларускага таварыства для палітычнай падтрымкі ідэі фэдэрацыйнага саюзу Беларусі і Польшчы («для ўзаемнага пазнаньня і збліжэньня Польшчы і Беларусі») у час вырашэньня лёсу беларускіх земляў ва ўмовах польска-савецкай вайны (1919—1920 гг).

У склад кіраўніцтва таварыства ўвайшлі былі прэм’ер БНР Раман Скірмунт, буйны дзеяч Беларусі Эдвард Вайніловіч, мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч і інш. Пазьней да дзейнасьці далучыліся княгіня Магдалена Радзівіл і граф Ежы Чапскі. Дзеячы дамагаліся прызнаньня іх палітычнага праекту ў Пілсудзкага і кіраўнікоў Эўропы. З гэтай прычыны Раман Скірмунт зрабіў візыты ў Нямеччыну, Францыю і Швайцарыю. Перамовы, аднак, імгненных вынікаў не далі.

У верасьні 1921 году Польска-беларускае таварыства спыніла сваё існаваньне, бо не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты — стварэньня польска-беларускай фэдэрацыі: паводле пастановы Рыскай мірнай дамовы, толькі заходнебеларускія землі былі ўключаныя ў склад Польшчы, прычым — у статусе звычайных польскіх ваяводзтваў, бязь іх аўтаномнага статусу.

Таксама ў гэты дзень

1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.

1859 — у Лёндане запусьцілі гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.

Парлямэнт, Біг-Бэн і Вэстмінтэрскі мост, Лёндан
Парлямэнт, Біг-Бэн і Вэстмінтэрскі мост, Лёндан

1863 — царскія карнікі арыштавалі Аляксандра Аскерку, аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1997Леанід Кучма і Барыс Ельцын падпісалі Дамову аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1556Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Юры Радзівіл
Юры Радзівіл

1640 Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673 году.

1651 Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

1809 Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.

1930 Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.

Клінт Іствуд
Клінт Іствуд

У 1948Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год. Алексіевіч — аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.

Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

У памяці

1800 Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат і кампазытар. Агінскі быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталовічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.

Помнік Міхалу Казімеру Агінскаму ў Слоніме.
Помнік Міхалу Казімеру Агінскаму ў Слоніме.

1937 Ян Гамарнік, савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч.

1979 Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG