Цырымонія адбылася 30 траўня ў Екацярынінскай залі Крамля.
- Фонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».
- 17 сакавіка 2023 году Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і расейскага дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
- Беларускія дэмакратычныя сілы дамагаюцца таго ж у адносінах да Лукашэнкі, чый рэжым таксама мае дачыненьне да гэтага. Матэрыялы з доказамі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
- Сёлета ў сакавіку МУС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна праз падазрэньне ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
- Дзейнасьць Аляксея Талая ў незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Ўкраіны зьяўляецца прадметам расьсьледаваньня крымінальнай справы паводле дзьвюх першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — парушэньне законаў і звычаяў вайны. Гэтыя крымінальныя правапарушэньні караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў або пажыцьцёвым зьняволеньнем.
- Паводле розных ацэнак, з пачатку вайны ў Беларусь вывезьлі сама меней 2,5 тысячы дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны. Датычнымі да гэтай дзейнасьці называюць Аляксея Талая і ягоны фонд, ААТ «Беларуськалій», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі Чырвоны Крыж і інш. Ёсьць пэўныя сьведчаньні, што ў Беларусі займаюцца «перавыхаваньнем» прывезеных дзяцей у духу любові да Расеі.
- Аляксея Талая і ягоны фонд уключылі ў 13-ты пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі, прыняты 23 лютага 2024 году. пад санкцыі ЗША трапіў напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне.
Форум