Першая ў арабскіх краінах атамная электрастанцыя прынятая ў эксплюатацыю ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах у суботу, 1 жніўня.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што Польшча падтрымлівае пазыцыю Літвы — не набываць электраэнэргію зь БелАЭС.
«Цяпер будаўніча-мантажныя работы на першым энэргаблёку БелАЭС выкананыя на 98%». Дату пуску дагэтуль не назвалі.
Берасьцейская міліцыя 19 ліпеня чарговы раз не дазволіла праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага заводу сабрацца на плошчы Леніна ў цэнтры гораду.
У Вільні каля прэзыдэнцкага палаца 16 чэрвеня прайшоў мітынг пратэсту супраць плянаванага ў наступным месяцы запуску Астравецкай АЭС у Беларусі.
Дзяржаўная рада абароны Літвы прызнала, што Астравецкая АЭС уяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Літвы, і пастанавіла, што рабіць для абароны насельніцтва.
Прэзыдэнт Літвы Наўседа заявіў, што Літва дапамагла б забясьпечыць рэзэрвы энэргіі, калі б праз непаладкі на БелАЭС узьнікла рызыка для Беларусі ці рэгіёну.
У Беларусі «Росатом» актыўна працуе над атрыманьнем дазволу на правядзеньне фізычнага пуску атамнай электрастанцыі, будаўнічыя работы таксама ідуць інтэнсіўна.
Работы для падрыхтоўкі першага энэргаблёку Беларускай АЭС знаходзяцца на завяршальным этапе.
12 ліпеня каля поўдня ў Берасьці праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу пачалі зьбірацца на плошчы на традыцыйную сустрэчу.
У «Менскводаканале» паведамілі, што прычыну забруджваньня пітной вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Менску дагэтуль не знайшлі, вядзецца сьледзтва і ўнутранае расьсьледаваньне.
Украінскае прадпрыемства «СОБІ» пасьля пазытыўных вынікаў экалягічнага маніторынгу пачало паглыбляць дно на ўкраінскім участку ракі Прыпяці, што на першым этапе дазволіць аднавіць суднаходны шлях зь Беларусьсю, а на другім — аднавіць водны маршрут Е40.
У эльзаскім мястэчку Фэсэнгайм 29 чэрвеня спынілі другі і апошні дзейны энэргаблёк найстарэйшай атамнай электрастанцыі Францыі.
Раней запуск плянаваўся на ліпень. Да выбараў не пасьпеюць?
28 чэрвеня апоўдні каля 150 чалавек прыйшлі на традыцыйную сустрэчу праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці. Такія сустрэчы праходзяць кожную нядзелю на плошчы Леніна з 25 лютага 2018 году.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя небясьпечнай вадой зь менскага вадаправоду і заявамі пра гэта прадстаўнікоў улады.
На тэлеканале СТВ паведамляюць, што на частцы тэрыторыі Менску якасьць водаправоднай вады ўжо адпавядае патрабаваньням, паведамілі ў праграме навінаў «24 гадзіны» на СТВ.
Непрыемны пах з сыстэмы водазабесьпячэньня ўдалося вывесьці, але забарона на выкарыстанне вады для піцьця пакуль ня зьнятая. Пра гэта паведамляе «Менскводаканал».
«Ці не было ўражаньня, што нас выкарыстоўваюць? Адназначна, так».
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў правесьці ў Берасьці рэфэрэндум наконт лёсу акумулятарнага заводу.
Цэнтар па абароне жывёл «Анімалекс» падрыхтаваў памятку для гаспадароў хатніх жывёл, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у пратэстах у Беларусі, і шукае валянтэраў, гатовых даглядаць жывёлаў затрыманых.
«Ён падкрэсьліў, што сёньня ж не сьмярдзіць у горадзе? Сёньня — не, бо тут жа Лукашэнка!»
17-гадовая швэдзкая экалягічная актывістка заявіла ў інтэрвію Бі-Бі-Сі, што сьвету неабходна зрабіць высновы з эпідэміі каранавірусу і ставіцца да зьмены клімату з такой жа сур’ёзнасьцю.
У Беларусі жывуць 39 відаў камароў. Актыўны лад жыцьця яны вядуць з траўня па верасень. Ці праўда, што праз укусы камароў можа перадавацца каранавірус COVID-19?
«Самы наш флягманскі праект — гэта беларуская станцыя. Таксама завершаныя будаўнічыя працы, чакаем зараз праверку Дзяржатамнагляду, беларускага рэгулятара, атрыманьне ліцэнзіі на фізпуск чакаем у ліпені».
Новыя тэмпэратурныя рэкорды зафіксавалі 20 мэтэастанцыяў Віцебскай, Горадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцей.
Літва ўручыла Беларусі ноту, у якой афіцыйна просіць даць інфармацыю пра тое, ці фіксавалася ў Беларусі забруджваньне Нёмана, піша delfi.lt.
Не аформіў належныя дакумэнты аб утылізацыі — проста пагрузіў дзікоў сабе ў машыну, зьвёз дамоў і там разабраў.
Літоўскае Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя ўзяло пробы вады зь Нёмана каля Алітуса і Друскінікаў пасьля атрыманьня інфармацыі аб масавым заморы рыбы ў рацэ на беларускай тэрыторыі.
У Жлобіне 11 чэрвеня было аж +34,4°С. Другі дзень запар фіксуюць рэкорд для ўсёй краіны за ўвесь час назіраньняў.
Сьпёка захаваецца дзесьці да пятніцы, дзесьці да суботы.
Калі запусьцяць першы блёку Беларускай АЭС, стане вядома прыкладна праз тыдзень
Заплацяць па 200 рублёў за 10 першых пацьверджаных нораў, і толькі калі хамякі не пацярпяць у працэсе «вышуку».
Брагін, трымайся: цябе сьпёка пакуль не пакіне. Горадня, рыхтуйся да пастаянных дажджоў.
Чартэрная праграма ў Чарнагорыю пачнецца ад 1 ліпеня. Пра гэта Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый паведамляе са спасылкай на кансалідатара рэйсу кампанію «Аэратрэвэл».
8 чэрвеня абнавіліся лякальныя максымумы на трох мэтэастанцыях, сьведчыць параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту на рэсурсе meteoinfo.by.
У летнія месяцы павялічваецца актыўнасьць рознага кшталту інсэктаў, у тым ліку і хатніх мух. Некаторыя кажуць, што яны могуць быць пераносчыкамі каранавірусу. Ці праўда гэта?
Праўда, з дажджамі і навальніцамі. Калі пойдзеце на пляж, не забывайце пра сацыяльную дыстанцыю, а па дарозе — пра маскі ў людных месцах.
Пратэстоўцы запатрабавалі правесьці экалягічныя абмеркаваньні праекту — новыя ўладальнікі пагадзіліся.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што першы энэргаблёк Беларускай АЭС увядуць у эксплюатацыю самым бліжэйшым часам.
У Менску вырашылі пачаць барацьбу зь дзьмухаўцамі, чысьціць газоны ад пустазельля будуць пры дапамозе новага гербіцыду. Пра птушак не падумалі.
«Мы будзем імкнуцца да таго, каб у двухбаковым парадку дня ЗША і Беларусі паўстала гэтае пытаньне. Мы просім большай падтрымкі ЗША ў фарматах МАГАТЭ».
«Экадом» просіць Дзяржатамнагляд паведаміць: колькі супрацоўнікаў БелАЭС інфікаваныя COVID-19, шпіталізаваныя, знаходзяцца ў цяжкім стане; якія робяцца захады для замены супрацоўнікаў, хто адказвае за праверку кваліфікацыі і атэстацыю новых.
26 траўня ацяпленьне маюць адключыць у менскіх лякарнях, школах і дзіцячых садках.
Зьмяніўся ўласьнік акумулятарнага заводу «АйПауэр» у Берасьці, супраць якога трэці год змагаюцца жыхары абласнога цэнтру. Група кампаній 1АК-GRUP бізнэсмэна Віктара Лемяшэўскага прадала 100% акцый заводу.
Акумулятарны завод iPower пад Берасьцем прадалі бізнэсоўцам Сяргею Кагановічу і Дзьмітрыю Баскаву.
Вынішчаць расьліну пачнуць з газонаў. Ужо распрацаваны адмысловы сродак.
Мінпрыроды даслала ў Камітэт па выкананьні Орхускай канвэнцыі ліст з тлумачэньнем сваёй пазыцыі наконт будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем і затрыманьняў актывістаў.
У беларускіх птушак зьявіліся пэрсанальныя нумары тэлефонаў.
Брытанскія дасьледчыкі стварылі першую маштабную карту распаўсюджваньня мікраскапічных водарасьцяў на ўзьбярэжжы Антарктыды. Як паведамляе BBC, на здымках з космасу налічваецца амаль 1700 участкаў, дзе сьнег ад іх зрабіўся зялёным.
Загрузіць яшчэ