Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі зноў адбыўся моцны землятрус


Японія. На месцы цунамі, якое адбылося 10 гадоў таму
Японія. На месцы цунамі, якое адбылося 10 гадоў таму

Сіла падземнага штуршка склала 7,2 бала. Экстраныя службы папярэдзілі пра пагрозу цунамі, але неўзабаве адмянілі гэтае папярэджаньне.

У Японіі ў суботу, 20 сакавіка, зноў адбыўся моцны землятрус у паўночна-ўсходняй частцы краіны. Як паведамілі мясцовыя СМІ, сіла падземнага штуршка склала 7,2 бала. Экстраныя службы папярэдзілі пра пагрозу цунамі — прыбярэжныя раёны можа накрыць хваля вышынёй да аднаго мэтра. Крыху пазьней гэтае папярэджаньне было адмененае.

Падземны штуршок адчуваўся і ў Токіё. Ня менш за 200 хатніх гаспадарак засталіся безь сьвятла. Зусім нядаўна ў гэтым рэгіёне адбыўся іншы землятрус, які аднак не прывёў да сур’ёзных наступстваў.

Дзесяць гадоў таму землятрус ля гэтага самага ўзьбярэжжа пацягнуў за сабой моцнае цунамі, у выніку якога загінулі амаль 20 тысяч чалавек. Прыродная катастрофа прывяла і да буйной аварыі на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG