Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брагін пабіў рэкорд Ваўкавыску. Тэмпэратура 1 студзеня стала найвышэйшай у Беларусі за ўвесь пэрыяд назіраньняў


Брагін улетку
Брагін улетку

Першы дзень 2021 году пабіў тэмпэратурны рэкорд — так цёпла 1 студзеня ў Беларусі яшчэ ніколі не было. Апошні дзень 2020 таксама стаў найцяплейшым за ўвесь час.

1 студзеня ў Беларусі тэмпэратура паветра перасягнула абсалютны максымум дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных назіраньняў. Рэкорд паставіў Брагін Гомельскай вобласьці, дзе мэтэпрыборы паказалі 7,2 градуса вышэй за нуль, піша БелаПАН. Гэта на 0,1 градуса вышэй за паказьнік першага дня 2007 году, які зафіксавалі ў Ваўкавыску.

Акрамя таго, экстрэмум абнавіўся яшчэ ў чатырох гарадах Гомельскай вобласьці: Лельчыцах — 6,8 градуса (5,8 у 1984 годзе), Жыткавічах — 6,6 (6 у 2007-м), Васілевічах і Гомелі — 6,5 (5,5 і 5,6 у 2007 годзе).

Тэмпэратура пабіла рэкорд і ў двух гарадах Магілёўскай вобласьці: Слаўгарадзе (4,7 супраць 4,6 у 1981 годзе) і Амсьціславе (2,8 супраць 1,8 у 2013-м).

31 сьнежня таксама быў усталяваны новы рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў, і зноў у Брагіне: 8 градусаў цяпла ў супраць 7,6 у Высокім (Берасьцейская вобласьць) у 2006 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG