Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мокры сьнег і вецер пакінулі безь сьвятла звыш 2 тысяч паселішчаў. ФОТА


Захад краіны засыпала сьнегам, а на ўсходзе падтапіла хаты.

Да раніцы 26 лістапада энэргетыкі аднавілі электразабесьпячэньне 1800 населеных пунктаў і працягвалі рамонт больш як у 400 паселішчах.

Дрэвы, пацяжэлыя ад наліплага сьнегу і лёду, нахіляліся да лініяў электраперадачы. Абледзянелыя і засьнежаныя правады не вытрымлівалі цяжару сьнегу, зламаных галінаў і дрэваў і абрываліся, паведаміла «Белэнэрга».

Паводле інфармацыі МНС,

  • 80 дрэваў павалілася,
  • 11 аўтамабіляў пашкоджаныя дрэвамі,
  • 75 аўтамабіляў ратавальнікі выцягнулі зь сьнегу,
  • 13 цягнікоў спазьнілася, бо сьнег наліп на стрэлачныя пераводы,
  • 15 дамоў падтапіла (у Асіповічах і ў Магілёўскім раёне),
  • у 2198 паселішчах зьнікала электрычнасьць,
  • пацярпелых няма.

Сыноптыкі папярэдзілі, што наліпаньне мокрага сьнегу і галалёдзіца могуць быць і 27 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG