Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ісьляндыі пачалося вывяржэньне вульканa Фаградалсфʼядль


Ісьляндыя
Ісьляндыя

У Ісьляндыі ў пятніцу ўвечары пачалося вывяржэньне вульканa Фаградалсф'ядль. Ён разьмешчаны на паўвысьпе Рэйк’янес на паўднёвым захадзе краіны, прыкладна за 40 кілямэтраў ад сталіцы Ісьляндыі Рэйк’явіку.

Апошні раз гэты вулькан быў актыўны ня менш за 800 гадоў таму, называюцца і вялікія лічбы — аж да 6 тысяч гадоў.


Адмыслоўцы чакалі вывяржэньня, прадвесьнікам якога зрабілася павелічэньне колькасьці невялікіх падземных штуршкоў: за апошнія тры тыдні іх было зафіксавана каля 40 тысяч.

Пакуль вывяржэньне ацэньваецца як ня вельмі моцнае: у жарале вулькана паўстала расколіна даўжынёй 500-700 мэтраў, лава разьлілася на плошчы прыкладна адзін квадратны кілямэтар. Населеным пунктам пагрозы няма. Зь меркаваньняў засьцярогі была прыпыненая праца разьмешчанага непадалёк міжнароднага аэрапорту Кеблавік, які абслугоўвае Рэйкʼявік.

У 2010 годзе з прычыны вывяржэньня вулькану Эйяф’ядлаёкюдль на некалькі дзён была зачыненая паветраная прастора над большай часткай Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG