Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 86 сантымэтраў вышэйшы: Кітай і Нэпал наноў зьмерылі вышыню Эвэрэсту


Эвэрэст
Эвэрэст

Кітай і Нэпал назвалі новую афіцыйную вышыню гары Эвэрэст (Джамалунгма), супольна памераную дасьледнікамі дзьвюх краінаў.

Гэта 8848 мэтраў 86 сантымэтраў, паведамляе BBC News. Дзьве краіны, на мяжы якіх знаходзіцца гара, дамовіліся аб супольным вымярэньні ў 2019 годзе. Да таго паміж імі не было згоды наконт уключэньня ў вышыню гары сьнежнай шапкі на яе вяршыні.

Раней Кітай ацэньваў вышыню гары на 8844 мэтры, а Нэпал ня мераў яе. Дагэтуль агульнапрынятай вышынёй Эвэрэсту лічылася 8848 мэтраў. Такая вышыня была атрыманая Геалягічнай службай Індыі ў 1954 годзе. У 2015 годзе ў Гімаляях адбыўся моцны землятрус. Геолягі мяркуюць, што з прычыны гэтага вышыня Эвэрэсту магла зьмяніцца на некалькі мэтраў.

Першым беларусам, які ўзышоў на Эвэрэст у 1997 годзе (у складзе ўзбэцкай экспэдыцыі), стаў «Сьнежны барс» — адзіны ў краіне заслужаны майстар спорту ў альпінізьме Віктар Кульбачэнка з Барысава. У 2006 годзе ён трагічна загінуў у Падмаскоўі (Расея).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG