Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Электраэнэргія зь Беларусі будзе паступаць у Літву насуперак парлямэнцкай забароне


Пра гэта паведамляе інфармацыйны онлайн-рэсурс Delfi, спасылаючыся на апошнія ўзгадненьні наконт энэргетычнага рынку паміж Літвой, Латвіяй і Эстоніяй.

Паводле ўрадавага пляну, Літва ня будзе купляць беларускай электрычнасьці, якая цяпер будзе перасылацца празь Літву ў Латвію, дзе яе на тамтэйшай біржы могуць перапрадаваць расейскія кампаніі.

Доказам таго, што электрычнасьць не зь Беларускай АЭС, мае быць сэртыфікат, але сыстэмы сэртыфікацыі пакуль няма, піша Delfi, і незразумела, наколькі такая сыстэма будзе надзейная.

Паводле літоўскай апазыцыі, узгодненая мэтодыка дастаўкі электрычнасьці ёсьць паразай літоўскага ўраду, які абяцаў не дапусьціць беларускай электраэнэргіі на ўнутраны рынак з увагі на пабудову Беларусьсю Астравецкай АЭС, супраць запуску якой пратэстуюць Літва, Латвія і Эстонія.

У раней прынятым «антыастравецкім законе» літоўскі парлямэнт запісаў, што «на энэргетычны рынак Літоўскай Рэспублікі ня можа трапляць электраэнэргія трэціх краін, дзе дзейнічаюць небясьпечныя АЭС, з выняткам электраэнэргіі, неабходнай для забесьпячэньня надзейнасьці літоўскай энэргасыстэмы».

«Празь месяц Беларуская АЭС пачне вырабляць электраэнэргію, аднак высьвятляецца, што і ў Літву электраэнэргія зь Беларусі па-ранейшаму будзе паступаць», — канстатуе Delfi.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG