Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколяг Тацяна Новікава: Атамныя станцыі не запускаюць падчас рэвалюцый


Астравецкая АЭС. Ілюстрацыйнае фота.
Астравецкая АЭС. Ілюстрацыйнае фота.

«Атамныя станцыі — асабліва небясьпечныя аб’екты, якія не запускаюць падчас рэвалюцый і палітычных крызісаў». Беларускія эколягі і зялёныя патрабуюць прыпыніць пуск Астравецкай АЭС.

Тацяна Новікава
Тацяна Новікава

Каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі Тацяна Новікава тлумачыць, чаму могуць быць катастрафічныя наступствы пуску АЭС у крызіснай сытуацыі, чаму аўтарытарныя кіраўнікі лічаць, што «дзяржавы зь мірным атамам не бамбяць», чаму АЭС ня толькі ня выгадная, але і стратная для Беларусі, і чым небясьпечна, што ўсе ключавыя пасады на станцыі займаюць грамадзяне Расеі.

Цалкам размову з Тацянай Новікавай глядзіце на відэа.

Пра што гаворыцца ў звароце эколягаў і зялёных

  • У спрэчцы уладаў Беларусі зь яе народам могуць прайграць усе, але ў першую чаргу ўлады, калі будуць выкарыстаны недапушчальныя сродкі. Гвалт — адзін зь іх. Другі — гэта пуск непатрэбнай і небясьпечнай БелАЭС.
  • Унутраныя войскі і сілавыя структуры, якія маглі б быць задзейнічаны для ліквідацыі наступстваў магчымай аварыі, цяпер занятыя зусім іншым — проціборствам з пратэстоўцамі. Рэсурсы рэагаваньня сканцэнтраваны ў месцах масавых пратэстаў, такім чынам, няма каму будзе папярэджваць грамадзян пра аварыю і зьмякчаць яе наступствы.
  • Рызыкі аварыі шматкроць узрастаюць у момант пуску ядзернага рэактара. У выпадку да БелАЭС яны павялічваюцца з улікам усіх тых недахопаў і праблем, зь якімі будавалася гэтая атамная электрастанцыя.
  • МНС зьмяніла працэдуру пуску БелАЭС напярэдадні выбараў, дазволіўшы праводзіць пуск гэтай атамнай электрастанцыі паэтапна, па асобных дазволах, але безь ліцэнзіі на эксплуатацыю, да завяршэньня адпаведнай праверкі бясьпекі. У рэактар першага энэргаблёку ўжо загружана паліва, і яго фізычны старт можа адбыцца літаральна ў найбліжэйшыя тыдні.
  • Тэрмін жыцьця дыктатара наўрад ці перавысіць 100 гадоў, але адпрацаванае ядзернае паліва, як і наступствы радыяцыйных аварый, застаюцца небясьпечнымі для чалавека і прыроды на працягу соцень тысяч гадоў.
  • Нагадаем, што рызыкі аварыі шматкроць узрастаюць у момант пуску ядзернага рэактара. У дачыненьні да БелАЭС яны павялічваюцца з улікам усіх тых недахопаў і праблем, зь якімі будавалася гэтая атамная электрастанцыя.

Пуск атамнай электрастанцыі пад Астраўцом патрабуюць спыніць Беларуская партыя «Зялёныя», грамадзкая кампанія «Астравецкая АЭС — гэта злачынства!», грамадзкае аб’яднаньне «Экадом», Тацяна Новікава, каардынатарка Беларускай антыядзернай кампаніі, Тацяна Пашавалава, міжнародная НДА «Эўрабеларусь», Ніна Палуцкая, дырэктар НДА «Сябры Нёмана», Натальля Парэчына, Інэса Балоціна, эколяг, Леанід Платоненка, эка-актывіст, Ігар Пастухоў, рэгіянальны каардынатар грамадзкай экалягічнай інспэкцыі «Зялёны дазор», Аляксандар Дарашэвіч, грамадзкая экалягічная інспэкцыя «Зялёны дазор».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG