Афіцыйнае далучэньне ЗША да пагадненьня адбылося ў пятніцу, амаль празь месяц пасьля таго, як прэзыдэнт Джо Байдэн паведаміў ААН пра свой намер вярнуцца.
Байдэн падпісаў адпаведны ўказ у першы ж дзень на новай пасадзе, адмяніўшы рашэньне свайго папярэдніка Дональда Трампа.
Адміністрацыя Трампа абвясьціла пра выхад з Парыскага пагадненьня ў 2019 годзе, але з прычыны агавораных у ім умоваў рашэньне ўступіла ў сілу толькі 4 лістапада 2020 году, на наступны дзень пасьля выбараў.
Генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш заявіў у чацьвер, што афіцыйнае вяртаньне Злучаных Штатаў «само па сабе вельмі важнае», як і заява Байдэна аб тым, што ЗША зноў пачнуць аказваць кліматычную дапамогу бяднейшым краінам, як было абяцана ў 2009 годзе.