Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Эгейскім моры: ёсьць загінулыя, разбурэньні ў Грэцыі і Турэччыне


Моцны падводны землятрус адбыўся ў пятніцу ў Эгейскім моры на паўднёвым захадзе ад узьбярэжжа турэцкай правінцыі Ізьмір і на поўнач ад грэцкай выспы Самас.

Служба геалягічных назіраньняў ЗША ацаніла магнітуду землятрусу ў 7,0, улады Турэччыны — у 6,6.

Паведамляецца, што ў Турэччыне загінулі чатыры чалавекі, 120 былі параненыя. У горадзе Ізьмір абрынуліся 20 будынкаў. Ваганьні глебы адчуваліся ў Стамбуле, Афінах і на Крыце.

Землятрус выклікаў міні-цунамі, затапіла порт Самас.

Адзін з найбуйнейшых землятрусаў у Ізьміры адбыўся ў 1999 годзе. Тады загінулі каля 17 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG