Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ініцыявалі пэтыцыю ў структуры ЭЗ супраць БелАЭС


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Прадстаўнікі беларускай дыяспары на сайце supolka.net ініцыявалі пэтыцыю ў Раду Эўразьвязу, Эўрапарлямэнт, лідэрам палітычных партый краінаў ЭЗ, у экалягічныя ініцыятывы ЭЗ супраць Беларускай АЭС.

«Мэты пэтыцыі — прыцягнуць увагу палітыкаў і грамадзкасьці ЭЗ да праблематыкі БелАЭС, увесьці поўную забарону на імпарт у ЭЗ электраэнэргіі, што вырабляецца ў Беларусі, яе транзыт па тэрыторыі ЭЗ, а таксама прыняцьце санкцый супраць кампаній, якія ажыцьцяўляюць пастаўкі абсталяваньня на БелАЭС», — тлумачаць аўтары.

«У сваёй пэтыцыі мы выказваем глыбокую заклапочанасьць запускам БелАЭС — атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Беларусі, які адбыўся 7 лістапада 2020 году. БелАЭС разьмешчаная ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы ЭЗ, а яе эксплуатацыя і ўзьнікненьне надзвычайных сытуацый у будучыні ўяўляюць сур’ёзную экалягічную пагрозу ўсяму Эўразійскаму кантынэнту. Мы просім прыкласьці ўсе намаганьні да таго, каб абараніць нас ад катастрофы, якая набліжаецца!» — падкрэсьліваюць ініцыятары.

Яны разьлічваюць, што прапанаваныя захады «дазволяць паскорыць зьмену палітычнага рэжыму ў Беларусі, пасьля чаго міжнародныя экспэрты змогуць правесьці дэталёвае абсьледаваньне і даць абʼектыўнае заключэньне аб бясьпецы БелАЭС».

Збор подпісаў працягнецца да 1 лютага 2021 года.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG