«Увечары 25 студзеня паступіла паведамленьне аб сьмяротным агнястрэльным траўмаваньні, пры нясеньні службы, 18-гадовага вайскоўца ўнутраных войскаў, які праходзіў вайсковую службу па прызыве ў вайсковай частцы 7434», — паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
Цяпер сьледчыя з удзелам спэцыялістаў аглядаюць месца здарэньня, апытваюць калегаў загінулага. Вынялі запісы камэраў відэаназіраньня, якія зафіксавалі, як вайсковец стрэліў у сябе.
Паводле інфармацыі крыніцы Reform.by, вайсковец быў на варце паміж энэргаблёкамі атамнай станцыі.
Вайсковая частка 7434 — новая частка, адкрытая спэцыяльна для аховы АЭС і забесьпячэньня прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства яе салдаты заступілі ў красавіку 2020 году.