«У мяне да Васіля Ўладзімеравіча вельмі асабістыя адносіны, і я шчасьлівы тым, што ведаў яго яшчэ тады, калі ён працаваў у Горадні і ня быў яшчэ такім знакамітым пісьменьнікам.
Мой бацька быў вельмі вядомым на Гарадзеншчыне настаўнікам, дырэктарам школы, часта сустракаўся з Васілём Уладзімеравічам. Тое, што памятаю пра тыя сустрэчы, — то тое, што гэты чалавек быў нешматслоўны, але ён выдатна ўмеў слухаць. Калі гаварыў, то гаварыў шчырую праўду. І бацька падкрэсьліваў, што гэта дзіўны чалавек — калі вакол столькі няпраўды, у гэтага чалавека проста агіда да фальшу.
І вельмі ўдзячны я бацьку, што мог прачытаць тады Быкава, а чытаць творы яго прыходзілася на надрукаваных аркушах. І першыя ягоныя творы, якія ў Горадні распаўсюджваліся, зрабілі вялікі-вялікі ўплыў на маю любоў да беларушчыны.
Бацька казаў, што Быкаў дзіўна піша пра вайну і што ў яго творах практычна няма камуністаў. А вядома ж, як выкладалася тады гісторыя вайны: што перамога — галоўная заслуга КПСС, бо менавіта пад кіраўніцтвам партыі народ перамог на вайне.
Памятаю таксама, якое вялікае ўражаньне на мяне, тады першакурсьніка фізычнага факультэту Гарадзенскага пэдінстытуту, зрабіла ягоная аповесьць «Мёртвым не баліць». Гэта быў 66-ты год. Я быў проста агаломшаны яе жорсткай рэчаіснасьцю, якойсьці іншай вайной, тым, як аўтар напісаў пра цынічную ўладу, чалавечыя трагедыі, пра бяспраўе простага чалавека.
Пасьля гэтага ў Горадні пачалася проста поўная вакханалія. Супраць Быкава змагаліся і партыйныя органы, і КДБ, і горад гаварыў пра гэта. У вокны кватэры Быкавых паляцелі камяні, пабілі шкло, жонку закідвалі памідорамі. Быкава зьбівалі разам зь іншым вядомым гарадзенскім пісьменьнікам Аляксеем Карпюком.
Горадня ведала пра гэта. Людзі збольшага баяліся заступіцца, але разумелі, што гэтых людзей перасьледуюць за праўду. Моладзь студэнцкая таксама была запалоханая, але разумела, што з Быкава спрабуюць зрабіць такога беларускага Салжаніцына. Усе былі ўпэўненыя, што хочуць, каб ён зьехаў за мяжу, а ён застаўся.
Ён застаўся, і тады, я памятаю, мы глядзелі на Саюз пісьменьнікаў, які месьціўся ў доміку Элізы Ажэшкі якраз насупраць вокнаў нашага фізычнага факультэту, як на такі цэнтар вальнадумства, цэнтар моцнага духу, хоць усе іх прадстаўлялі паўсюль на партыйных сходах як ідэалягічных дывэрсантаў.
Быкава ўберагла тады тая ідэалягічная адліга, якая ў Маскве пусьціла значна большыя карані, і калі ў 74 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію, гэтыя перасьледы гарадзенскія значна зьменшыліся.
Таксама для яго велізарнай падтрымкай было тое, што яго пачаў друкаваць — фактычна ўсё, што ён накіроўваў, — Твардоўскі ў «Новом мире».
Быкаў для мяне кім застаўся? Я больш памятаю яго таго, гарадзенскага, таму што многа было сустрэчаў, размоваў. Для мяне, тады абсалютна маладога чалавека, ён быў ужо чалавекам вядомым, чалавекам мужным, чалавекам сьмелым. І хацелася быць падобным да яго. І лічу, што ён быў проста супэрпрыкладам такой літаратурнай і грамадзянскай стойкасьці».

Чэрвень з Быкавым
- Алесь Мазанік: «Васіль Быкаў — як прыклад, які натхняе ствараць сваю Беларусь»
- Стэфан Эрыксан: «Мяне глыбока закранула, як беларусы разьвітваліся з Быкавым»
- Валеры Стралко: «Мае пераклады Быкава выдадзеныя ў праграме «Ўкраінская кніга»
- Вольга Гулева: «Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі»
- Алена Шалаева: «Быкаў жыве»
- Валеры Мазынскі: «Усё жыцьцё нашу ў сабе жаданьне ставіць Быкава»
- Віка Трэнас: Быкава нават самыя няўрымсьлівыя не наважваюцца «скінуць з парахода сучаснасьці»
- Дзесяць год бяз Быкава
- Джозэф Мозур: «Памяць пра яго застанецца сьвятой»
- Алесь Бяляцкі: «Беларусы маюць свайго Апостала»
- Павал Севярынец: «Кнігі Быкава належаць да нацыянальнай ідэі»
- Зянон Пазьняк: «Сьветлы Быкаў»
- Анатоль Вярцінскі: «Васіль Быкаў як фэномэн...»
- Джым Дынглі: «Быкаў раскрыў, што гэта значыць — быць беларусам»
- Віктар Шалкевіч: «Мне падабаецца Быкаў-чалавек, у якога можна павучыцца»
- Марына Весялуха: «Быкаў — асоба, якая адыгрывае важную ролю ў фармаваньні нацыі»
- Алесь Пушкін: «У Быкаву я бачу глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка»
- Алег Трусаў: «Бяз Быкава не было б Беларускага Народнага Фронту»
- Сяргей Макарэвіч: «Люблю неваеннага Быкава»
- Ціхан Чарнякевіч: «Быкаў паставіў пытаньні, адказу на якія так і няма»
- Антон Рудак: «Быкаў — гэта філязофія»
- Генадзь Бураўкін: «Васіль быў рэдкім па шчырасьці сябрам»
- Янка Запруднік: «У Быкава, як у Бібліі, — і часовае, і вечнае»
- Уладзімер Някляеў: «Быкаў — гэта нясьцерпная праўда жыцьця»
- Сяргей Законьнікаў: «Галоўнае ў Быкава — праўда, ісьціна і выбар»
- Аляксандар Мілінкевіч: «Хацелася быць падобным да Быкава»
- Юрась Залоска: «Па творах Быкава я рабіў казаньні ў царкве»
- Данута Бічэль: «Быкаў — наперадзе»
- Вітаўт Кіпель: «Амэрыканская крытыка падкрэсьлівае, што Быкаў увёў беларускасьць у літаратуру»
- Аляксандар Лукашук пра Быкава: «Чалавек стагодзьдзя»
- Рыгор Барадулін: «Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў»
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)
«Быкаў на Свабодзе» (PDF)