«У кнізе пяць твораў — «Круглянскі мост», «Пастка», «Пакахай мяне, салдацік», «Ваўчыная яма» і «Аўганец». Творы напісаныя ў розны час, разнаплянавыя, рознасюжэтныя. Скажам, «Круглянскі мост» — гэта, можа, першы твор, у якім паказаны ўдзел дзяцей у вайне, тут канкрэтна ў партызанскіх атрадах,
драматызм гэтага. «Пастка» — гэта вайна ў разгары. Свае там драматычныя калізіі. «Пакахай мяне, салдацік» — канец вайны, падзеі ў Аўстрыі. Свае там стасункі, свае драмы, свае псыхалягічныя вострыя падзеі. "Ваўчыная яма«—гэта ўжо бліжэй да нашых часоў. Там ужо Чарнобыль праглядваецца ў сваёй жудасьці. «Аўганец» — таксама псыхалягічна вельмі цікавая рэч тым, што вельмі незвычайныя абставіны, у якія трапляе герой, і такія трансфармацыі, якія прыводзяць да разьвязкі неспадзяваным чынам.
Усё гэта цікава таму, што чалавек жа шматгранны. І яго паводзіны ў розных экстрэмальных умовах такія, якія прадказаць цяжка, і самому чалавеку іншым разам зразумець гэта няпроста. Я думаю, што ўсе гэтыя творы актуальныя. Яны, як любая клясыка, будзяць розныя эмоцыі, і гэтыя творы Быкава запатрабаваныя сёньня ўкраінскім чытачом. Тым больш што да гэтага яны не перакладаліся ва Ўкраіне.
Пераклады выдадзеныя ў праграме «Ўкраінская кніга», якая ажыцьцяўляецца на замову Дзяржкамітэту радыё і тэлебачаньня. Яны распаўсюджваюцца ў першую чаргу па бібліятэках. Гэтая кніжка выйшла накладам тры тысячы асобнікаў, і я думаю, што нямала бібліятэк атрымаюць яе.
Ва Ўкраіне сёньня пра творчасьць Васіля Быкава хто ведае, а хто і ня ведае. Думаю, што гэтая кніга будзе цікавая маладым і карысная ў вялікай ступені, таму што Быкаў, нягледзячы на тое, што апісваў жорсткасьці вайны і сучасныя ўсякія драматычныя моманты, усё-ткі між радкамі хацеў паказаць, што з патэнцыялам жорсткасьці неяк трэба змагацца, рабіць так, каб чалавекалюбства больш было. Мне здаецца, што адна з мэтаў ягоных твораў была такая — каб чалавек задумаўся, што трэба больш любові, больш павагі адзін да аднаго ў нашым такім няпростым жыцьці".
Чэрвень з Быкавым
- Алесь Мазанік: «Васіль Быкаў — як прыклад, які натхняе ствараць сваю Беларусь»
- Стэфан Эрыксан: «Мяне глыбока закранула, як беларусы разьвітваліся з Быкавым»
- Валеры Стралко: «Мае пераклады Быкава выдадзеныя ў праграме «Ўкраінская кніга»
- Вольга Гулева: «Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі»
- Алена Шалаева: «Быкаў жыве»
- Валеры Мазынскі: «Усё жыцьцё нашу ў сабе жаданьне ставіць Быкава»
- Віка Трэнас: Быкава нават самыя няўрымсьлівыя не наважваюцца «скінуць з парахода сучаснасьці»
- Дзесяць год бяз Быкава
- Джозэф Мозур: «Памяць пра яго застанецца сьвятой»
- Алесь Бяляцкі: «Беларусы маюць свайго Апостала»
- Павал Севярынец: «Кнігі Быкава належаць да нацыянальнай ідэі»
- Зянон Пазьняк: «Сьветлы Быкаў»
- Анатоль Вярцінскі: «Васіль Быкаў як фэномэн...»
- Джым Дынглі: «Быкаў раскрыў, што гэта значыць — быць беларусам»
- Віктар Шалкевіч: «Мне падабаецца Быкаў-чалавек, у якога можна павучыцца»
- Марына Весялуха: «Быкаў — асоба, якая адыгрывае важную ролю ў фармаваньні нацыі»
- Алесь Пушкін: «У Быкаву я бачу глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка»
- Алег Трусаў: «Бяз Быкава не было б Беларускага Народнага Фронту»
- Сяргей Макарэвіч: «Люблю неваеннага Быкава»
- Ціхан Чарнякевіч: «Быкаў паставіў пытаньні, адказу на якія так і няма»
- Антон Рудак: «Быкаў — гэта філязофія»
- Генадзь Бураўкін: «Васіль быў рэдкім па шчырасьці сябрам»
- Янка Запруднік: «У Быкава, як у Бібліі, — і часовае, і вечнае»
- Уладзімер Някляеў: «Быкаў — гэта нясьцерпная праўда жыцьця»
- Сяргей Законьнікаў: «Галоўнае ў Быкава — праўда, ісьціна і выбар»
- Аляксандар Мілінкевіч: «Хацелася быць падобным да Быкава»
- Юрась Залоска: «Па творах Быкава я рабіў казаньні ў царкве»
- Данута Бічэль: «Быкаў — наперадзе»
- Вітаўт Кіпель: «Амэрыканская крытыка падкрэсьлівае, што Быкаў увёў беларускасьць у літаратуру»
- Аляксандар Лукашук пра Быкава: «Чалавек стагодзьдзя»
- Рыгор Барадулін: «Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў»
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)
«Быкаў на Свабодзе» (PDF)