Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў справаздачу за 2024 год аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Ілюстрацыйнае фота

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША мяркуюць, што ў 2024 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася: улады працягваюць жорсткія рэпрэсіі, ціск на журналістаў і падтрымку вайны Расеі супраць Украіны.

У апублікаванай справаздачы адзначылі, што істотных зрухаў у Беларусі не адбылося.

Сярод найбольш сур’ёзных парушэньняў — пацьверджаная інфармацыя аб катаваньнях і жорсткім, бесчалавечным або прыніжальным абыходжаньні; аб прымусовай мэдычнай або псыхалягічнай практыках; аб адвольных арыштах і затрыманьнях; аб транснацыянальных рэпрэсіях супраць асоб у іншых краінах; аб супрацы зь іншай краінай для ажыцьцяўленьня актаў транснацыянальных рэпрэсій; аб сур’ёзных злоўжываньнях у канфлікце, зьвязаным з удзелам Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Апроч таго, у Беларусі адбывалася сурʼёзнае абмежаваньне свабоды выказваньня меркаваньняў і свабоды СМІ, у тым ліку гвалт або пагроза гвалту датычна да журналістаў, іх неабгрунтаваны арышт і перасьлед, а таксама цэнзура і абмежаваньні ў інтэрнэце.

Сярод іншых парушэньняў правоў чалавека ў справаздачы назвалі гандаль людзьмі, у тым ліку прымусовыя працы; забарону незалежных прафсаюзаў і сыстэматычным абмежаваньні свабоды асацыяцый работнікаў; гвалт і пагрозы датычна да актывістаў прафсаюзаў.

«Урад не зрабіў дакладных крокаў або дзеяньняў для выяўленьня і пакараньня службовых асоб, якія парушалі правы чалавека», — падкрэсьлілі ў справаздачы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG