«Да мяне Быкаў прыйшоў, калі я ўжо быў студэнтам тэатральнага інстытуту, выхаваным такім савецкім хлопцам. Але нечакана рукі дацягнуліся да „Круглянскага моста“. І гэта потым вылілася ў тое, што я зрабіў спэктакль па гэтым творы. Гэта ўвогуле, па-мойму, было першае ўвасабленьне Быкава на сцэне, на студэнцкай сцэне. Гэта было ў 73–74-м. Спэктакль рабіўся амаль год.
Прыцягненьне да гэтага твора было, відаць, падсьвядомым, бо я там адчуў сваё, адрознае ад расейскага. Свае інтанацыі, свае характары. У „Круглянскім мосьце“ адчувалася гэтая розьніца. Той жа самы Брытвін — гэта антыпод Сьцёпкі, дый Маслакоў нейкім чынам апынаецца ўсярэдзіне, паміж беларусам і расіянінам. Увогуле, адрозьненьне было, і я гэта адчуваў. Станоўчы герой і тыя якасьці, якім быў надзелены хлопчык-беларус, яны адгукаліся ўва мне і прыцягвалі да сябе.
З таго часу па творах Быкава я ня ставіў больш спэктакляў, хоць усё жыцьцё нашу ў сабе гэтае жаданьне. Цяпер ужо пра кіно мару. У прыватнасьці, „Жоўты пясочак“ хацеў бы экранізаваць. І рашэньне ёсьць па ім, і сцэнар, справа — у сродках.
На сцэне Быкава цяжка было ставіць, бо ён — кінэматаграфічны. Ён сам потым мне гаварыў, што ня любіць тэатар і яму бліжэй кінэматограф. Яго творы проста кладуцца на кіно, гэта жывыя сцэнары».
Чэрвень з Быкавым