«Чытаць Быкава было цяжка, але гэта было дзякуючы ягонаму магічнаму стылю. Ён зацягваў чытача сваім залішне спакойным апавяданьнем, нагляданьнем збоку, што нельга было адарвацца ад тэксту. Прыходзіла нешта новае, створанае ім, і прыходзіў канец нармальнаму жыцьцю — ні есьці, ні піць, ні працаваць, пакуль не прачытаеш. І потым ходзіш у нейкім чадзе, пакуль ня вылезеш з гэтага. Сам аўтар як бы заставаўся непрысутным. Было толькі тое, што ён прыпаднёс. А прыпадносіў тое, што сам перажыў, перабачыў, абдумаў, акуратна запакаваў у аб’ём не вялікі і не малы. Каб чытач змог пераварыць гэта і не загнуцца.
Я думаю, што ў быкаўскім палоне пэўны адрэзак часу пабывала нямала людзей. Нейкім чынам ён выхоўваў народ, фармаваў людзкія роты і батальёны.
Ён быў у канкрэтным сваім часе, але быў як бы па-за часам, быў па-за нацыяй, але ён быў беларускім.
Вось такі быў Быкаў, і тое, што ён здолеў у сваім часе, такім нялёгкім, заваяваць, карыстаючыся нашай мовай, ну і дапаможнай расейскай, заваяваць усясьветнага чытача, — гэта мы павінны цаніць.
І, канечне, ён наперадзе. Ён — першы. І хай ён будзе».
Я думаю, што ў быкаўскім палоне пэўны адрэзак часу пабывала нямала людзей. Нейкім чынам ён выхоўваў народ, фармаваў людзкія роты і батальёны.
Ён быў у канкрэтным сваім часе, але быў як бы па-за часам, быў па-за нацыяй, але ён быў беларускім.
Вось такі быў Быкаў, і тое, што ён здолеў у сваім часе, такім нялёгкім, заваяваць, карыстаючыся нашай мовай, ну і дапаможнай расейскай, заваяваць усясьветнага чытача, — гэта мы павінны цаніць.
І, канечне, ён наперадзе. Ён — першы. І хай ён будзе».
Чэрвень з Быкавым
- Алесь Мазанік: «Васіль Быкаў — як прыклад, які натхняе ствараць сваю Беларусь»
- Стэфан Эрыксан: «Мяне глыбока закранула, як беларусы разьвітваліся з Быкавым»
- Валеры Стралко: «Мае пераклады Быкава выдадзеныя ў праграме «Ўкраінская кніга»
- Вольга Гулева: «Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі»
- Алена Шалаева: «Быкаў жыве»
- Валеры Мазынскі: «Усё жыцьцё нашу ў сабе жаданьне ставіць Быкава»
- Віка Трэнас: Быкава нават самыя няўрымсьлівыя не наважваюцца «скінуць з парахода сучаснасьці»
- Дзесяць год бяз Быкава
- Джозэф Мозур: «Памяць пра яго застанецца сьвятой»
- Алесь Бяляцкі: «Беларусы маюць свайго Апостала»
- Павал Севярынец: «Кнігі Быкава належаць да нацыянальнай ідэі»
- Зянон Пазьняк: «Сьветлы Быкаў»
- Анатоль Вярцінскі: «Васіль Быкаў як фэномэн...»
- Джым Дынглі: «Быкаў раскрыў, што гэта значыць — быць беларусам»
- Віктар Шалкевіч: «Мне падабаецца Быкаў-чалавек, у якога можна павучыцца»
- Марына Весялуха: «Быкаў — асоба, якая адыгрывае важную ролю ў фармаваньні нацыі»
- Алесь Пушкін: «У Быкаву я бачу глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка»
- Алег Трусаў: «Бяз Быкава не было б Беларускага Народнага Фронту»
- Сяргей Макарэвіч: «Люблю неваеннага Быкава»
- Ціхан Чарнякевіч: «Быкаў паставіў пытаньні, адказу на якія так і няма»
- Антон Рудак: «Быкаў — гэта філязофія»
- Генадзь Бураўкін: «Васіль быў рэдкім па шчырасьці сябрам»
- Янка Запруднік: «У Быкава, як у Бібліі, — і часовае, і вечнае»
- Уладзімер Някляеў: «Быкаў — гэта нясьцерпная праўда жыцьця»
- Сяргей Законьнікаў: «Галоўнае ў Быкава — праўда, ісьціна і выбар»
- Аляксандар Мілінкевіч: «Хацелася быць падобным да Быкава»
- Юрась Залоска: «Па творах Быкава я рабіў казаньні ў царкве»
- Данута Бічэль: «Быкаў — наперадзе»
- Вітаўт Кіпель: «Амэрыканская крытыка падкрэсьлівае, што Быкаў увёў беларускасьць у літаратуру»
- Аляксандар Лукашук пра Быкава: «Чалавек стагодзьдзя»
- Рыгор Барадулін: «Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў»
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)
«Быкаў на Свабодзе» (PDF)