Чэрвень з Быкавым
- Алесь Мазанік: «Васіль Быкаў — як прыклад, які натхняе ствараць сваю Беларусь»
- Стэфан Эрыксан: «Мяне глыбока закранула, як беларусы разьвітваліся з Быкавым»
- Валеры Стралко: «Мае пераклады Быкава выдадзеныя ў праграме «Ўкраінская кніга»
- Вольга Гулева: «Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі»
- Алена Шалаева: «Быкаў жыве»
- Валеры Мазынскі: «Усё жыцьцё нашу ў сабе жаданьне ставіць Быкава»
- Віка Трэнас: Быкава нават самыя няўрымсьлівыя не наважваюцца «скінуць з парахода сучаснасьці»
- Дзесяць год бяз Быкава
- Джозэф Мозур: «Памяць пра яго застанецца сьвятой»
- Алесь Бяляцкі: «Беларусы маюць свайго Апостала»
- Павал Севярынец: «Кнігі Быкава належаць да нацыянальнай ідэі»
- Зянон Пазьняк: «Сьветлы Быкаў»
- Анатоль Вярцінскі: «Васіль Быкаў як фэномэн...»
- Джым Дынглі: «Быкаў раскрыў, што гэта значыць — быць беларусам»
- Віктар Шалкевіч: «Мне падабаецца Быкаў-чалавек, у якога можна павучыцца»
- Марына Весялуха: «Быкаў — асоба, якая адыгрывае важную ролю ў фармаваньні нацыі»
- Алесь Пушкін: «У Быкаву я бачу глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка»
- Алег Трусаў: «Бяз Быкава не было б Беларускага Народнага Фронту»
- Сяргей Макарэвіч: «Люблю неваеннага Быкава»
- Ціхан Чарнякевіч: «Быкаў паставіў пытаньні, адказу на якія так і няма»
- Антон Рудак: «Быкаў — гэта філязофія»
- Генадзь Бураўкін: «Васіль быў рэдкім па шчырасьці сябрам»
- Янка Запруднік: «У Быкава, як у Бібліі, — і часовае, і вечнае»
- Уладзімер Някляеў: «Быкаў — гэта нясьцерпная праўда жыцьця»
- Сяргей Законьнікаў: «Галоўнае ў Быкава — праўда, ісьціна і выбар»
- Аляксандар Мілінкевіч: «Хацелася быць падобным да Быкава»
- Юрась Залоска: «Па творах Быкава я рабіў казаньні ў царкве»
- Данута Бічэль: «Быкаў — наперадзе»
- Вітаўт Кіпель: «Амэрыканская крытыка падкрэсьлівае, што Быкаў увёў беларускасьць у літаратуру»
- Аляксандар Лукашук пра Быкава: «Чалавек стагодзьдзя»
- Рыгор Барадулін: «Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў»
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)
«Быкаў на Свабодзе» (PDF)
19 чэрвеня — сьветлы дзень. Мы звычайна ў гэты дзень ішлі да Васіля Быкава, віншавалі яго з Днём народзінаў. Я бачыў, што Быкаў і сам любіў такія спатканьні. Ён пачуваўся ў Фронце душэўна ўтульна. Атмасфэра ласкі і дабрыні, якая атуляла яго і якая ўвогуле была тады ў сядзібе БНФ, вельмі імпанавала яму. Усе жылі, як на крыльлях. Ужо была Незалежнасьць (наша мара і наша перамога), была беларуская школа, вольны друк, змагаліся за добрае будаўніцтва сваёй краіны.
Для многіх з нас гэта былі гады душэўнага шчасьця. Для Васіля Ўладзімеравіча, відаць, таксама. Калі ён бываў у нас у сядзібе, аблічча яго станавілася лагодным, а вочы сьвяціліся. Яму было добра.
У 1994 годзе яму споўнілася 70 гадоў. Грамадзкасьць і афіцыёз, і мы ў Фронце, рыхтаваліся кожны па-свойму тое адзначыць. Але Быкаў (які ўвогуле не любіў урачыстых афіцыёзаў) адмовіўся ад ушанаваньня свайго юбілею і ў Саюзе пісьменьнікаў, і ў іншых месцах. Ён сказаў, што будзе толькі ў Фронце, у сядзібе БНФ. І я разумеў, чаму ён так вырашыў.
Прыйшла моц людзей. Але не было ні адной чужой афіцыёзнай фізіяноміі, ніводнай фальшывай прамовы. Сабраўся цьвет нашай творчай нацыі, былі цёплыя позіркі і словы, простыя шчырыя дачыненьні і народныя сьпевы. Думаю, што было якраз тое, што трэба было гэтаму вялікаму чалавеку для добрасьці яго шчырай беларускай душы.
Празь 10 гадоў гэтыя ж самыя людзі праводзілі яго ў апошні шлях. Ужо перамяніўся сьвет. Цемра, хамства, гразь і нянавісьць віравалі вакол, імкнуліся зганьбіць ягоную сьмерць. Гэбоўскія бесы выскоквалі на дарогу, спрабавалі танцаваць перад яго труной. Эфір гэбісцкіх рацый поўніўся матам і подлымі камандамі на подлыя справы (гэта чулі сьведкі).
Нічога ня выйшла ў цемрашалаў. Абвалілася ў іх усё. Наша сіла мацнейшая. Сьветлым і магутным быў апошні шлях Васіля Быкава.
Быкаў мог дажыць да 90 гадоў. Ён мог яшчэ быць разам з намі. Мы вельмі перажывалі, што ён адышоў і ведаем ягоных скрытых забойцаў. І ўсё ж такі Боская воля лепшая, чым нашыя меркаваньні.
Дажываючы да 90, гэты вялікі чалавек вымушаны быў бы з году ў год адчуваць павелічэньне нянавісьці, брыдоты, ілжы вакол свайго сьветлага імя. Зьдзекваліся б зь яго старасьці так, як рабіў гэта адзін вусаты мярзотнік у час яго сьмерці, абплёўвалі б яго мінулае, яго творчасьць і славу. Гэта было б, бо такая прырода падлюг, што цяпер дасягнулі ўлады.
За сябе мне сказаць проста. За 25 гадоў у палітыцы, вакол майго арганізму ўжо даўно стварылася стальная браня. І няма на сьвеце такой ілжы з боку нізкіх, якая б мяне раніла ці выбіла б з раўнавагі. Нездарма яны захлёбваюцца — гэта ад бясьсільля.
Не сумняваюся, што ўсё перамог бы і Быкаў, але... прапусьціўшы праз сэрца. Бо такая прырода сьветлых людзей.
Сьмерць Быкава выклікае адчуваньне трагедыі і горычы ня толькі таму, што ворагі прысьпешылі яго паміраньне і ён мог яшчэ жыць, але найперш таму, што сьветлы Быкаў пайшоў, а акупанцкая чэрнь засталася, віруе, кіруе, і ён ня ўбачыў яе канца.
Ён убачыць яе зь нябёс. Тут вельмі розныя сутнасьці. Нечысьці ў індывідуальным выяўленьні абавязкова прыходзіць натуральны канец. Нечысьць нічога не пакідае для будучыні.
Тым часам імя і творчасьць Быкава належаць вечнасьці, бо адлюстравалі яе ў вобразах, думках і харастве. Творчасьць Быкава — гэта сусьветны ўзровень, пазнаньне для ўсяго чалавецтва.
Гэта будзе ўсьвядомлена моцна, калі моцнай будзе Беларусь, тая сьветлая, культурная і магутная народная Беларусь, за якую змагаўся Народны Фронт.
19. 06. 2013 Зянон ПАЗЬНЯК