Проза Васіля Быкава ёсьць адказам на пасьляваенны крызіс паняцьця «Вялікай Ідэі», якою, маўляў, як накрыўкай можна закрыць усе пытаньні чалавечага існаваньня.
Быкаў увайшоў у эўрапейскі кантэкст: калі Гайнрых Бёль нагадваў аб «прычасьці буйвала», Вольфганг Борхерт уражваў экспрэсіянісцкімі карцінамі ўсеагульнага разбурэньня, Джордж Оруэл папярэджваў сьвет антыўтопіямі, беларускі пісьменьнік уносіў сваё. Пакуль народ-пераможца трубіў пра вялікасьць Сталіна і непахісны камунізм, Быкаў спакойна і стрымана расказваў пра тое, што людзі ўсе — абсалютна розныя, кожны чалавек мае ўласную сыстэму каардынатаў, кружыць па сваёй унікальнай арбіце ў цэнтрабежным руху да сьмерці. Нават муж і жонка, сын і бацька не заўсёды могуць знайсьці агульную мову, балазе абставіны часам прымушаюць іх забіваць адно аднаго.
«Чалавек — гэта цэлы сьвет»: максыму Кузьмы Чорнага Быкаў даводзіць амаль што да паняцьця зь філязофіі саліпсізму. Што можа аб’яднаць гэтыя сусьветы? Як яны могуць паразумецца? Што імі кіруе, акрамя інэрцыйнага руху да ўласнае сьмерці? Гвалт? Лёс? Улада законаў і табу? Дробныя жарсьці, распаленыя дачырвана? Вось пытаньні, на якія спрабаваў адказаць пісьменьнік.
Падобная філязофія ў савецкі час магла быць толькі ў прозе. Быкаў праносіў яе кантрабандай, у так званых «лірычных адступленьнях», заўсёдных канцоўках-падагульненьнях. Цэнзура выкрэсьлівала ня ўсё, хоць і старалася.
Чыталі і чытаюць Быкава не таму, што гэта майстар слоўнага мастацтва (а ён сьвядома адмаўляўся ад экспэрымэнтаў). А таму, што ён умее правільна паставіць важныя пытаньні.
Адказу на якія так і няма.

Чэрвень з Быкавым
- Алесь Мазанік: «Васіль Быкаў — як прыклад, які натхняе ствараць сваю Беларусь»
- Стэфан Эрыксан: «Мяне глыбока закранула, як беларусы разьвітваліся з Быкавым»
- Валеры Стралко: «Мае пераклады Быкава выдадзеныя ў праграме «Ўкраінская кніга»
- Вольга Гулева: «Пакуль жыве быкаўская праўда з намі, дык мы ня згубім сваёй сьцежкі да Беларусі»
- Алена Шалаева: «Быкаў жыве»
- Валеры Мазынскі: «Усё жыцьцё нашу ў сабе жаданьне ставіць Быкава»
- Віка Трэнас: Быкава нават самыя няўрымсьлівыя не наважваюцца «скінуць з парахода сучаснасьці»
- Дзесяць год бяз Быкава
- Джозэф Мозур: «Памяць пра яго застанецца сьвятой»
- Алесь Бяляцкі: «Беларусы маюць свайго Апостала»
- Павал Севярынец: «Кнігі Быкава належаць да нацыянальнай ідэі»
- Зянон Пазьняк: «Сьветлы Быкаў»
- Анатоль Вярцінскі: «Васіль Быкаў як фэномэн...»
- Джым Дынглі: «Быкаў раскрыў, што гэта значыць — быць беларусам»
- Віктар Шалкевіч: «Мне падабаецца Быкаў-чалавек, у якога можна павучыцца»
- Марына Весялуха: «Быкаў — асоба, якая адыгрывае важную ролю ў фармаваньні нацыі»
- Алесь Пушкін: «У Быкаву я бачу глыбока веруючага хрысьціянскага пісьменьніка»
- Алег Трусаў: «Бяз Быкава не было б Беларускага Народнага Фронту»
- Сяргей Макарэвіч: «Люблю неваеннага Быкава»
- Ціхан Чарнякевіч: «Быкаў паставіў пытаньні, адказу на якія так і няма»
- Антон Рудак: «Быкаў — гэта філязофія»
- Генадзь Бураўкін: «Васіль быў рэдкім па шчырасьці сябрам»
- Янка Запруднік: «У Быкава, як у Бібліі, — і часовае, і вечнае»
- Уладзімер Някляеў: «Быкаў — гэта нясьцерпная праўда жыцьця»
- Сяргей Законьнікаў: «Галоўнае ў Быкава — праўда, ісьціна і выбар»
- Аляксандар Мілінкевіч: «Хацелася быць падобным да Быкава»
- Юрась Залоска: «Па творах Быкава я рабіў казаньні ў царкве»
- Данута Бічэль: «Быкаў — наперадзе»
- Вітаўт Кіпель: «Амэрыканская крытыка падкрэсьлівае, што Быкаў увёў беларускасьць у літаратуру»
- Аляксандар Лукашук пра Быкава: «Чалавек стагодзьдзя»
- Рыгор Барадулін: «Суровая скала, выкрамненая лютымі вятрамі, — Васіль Быкаў»
Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (Аўдыёкніга)
«Быкаў на Свабодзе» (PDF)