«Перад тым як гаварыць пра спадчыну Васіля Быкава ў Амэрыцы, варта напомніць, як Васіль Быкаў прыйшоў у Амэрыку да амэрыканскага чытача і, безумоўна, да амэрыканца-беларуса.
Прыход Васіля Быкава ў Амэрыку адбыўся на пачатку 60-х гадоў. Тады зьявіліся першыя англамоўныя ягоныя творы: „Альпійская баляда“, „Трэцяя ракета“. І на гэтыя творы зьявілася крытыка, прычым крытыка адразу была досыць шырокая як у англамоўных літаратурных часопісах, гэтак і ў іншамоўных, у тым ліку ўкраінскім і беларускім. І крытыка адразу зьвярнула ўвагу на Васіля Быкава, што ён асьвятляе падзеі Другой усясьветнай вайны ў дэталях, якіх да гэтага часу не было. Але асноўнае, што крытыка заўважыла, — што ён аналізуе псыхалягічнага ўдзельніка гэтай вайны, чаго да тога часу, як зазначалі крытыкі, у савецкай літаратуры не было.
Дарэчы, у 67 годзе мы, Беларускі інстытут навукі і мастацтва, дапамаглі выдаць „Мёртвым не баліць“, якой асобнай кнігай да таго часу не было.
Я мушу зазначыць, што ў Калюмбійскім унівэрсытэце ў Гарымэнаўскім інстытуце стаць вялікі прыгожы бронзавы бюст Васіля Быкава, які зрабіў і падарыў гэтаму інстытуту Алесь Шатэрнік. Інстытут Гарымана спэцыялізуецца якраз у літаратуры міжнацыянальных дачыненьняў у рэгіёне былога Савецкага Саюзу.
У каледжах багатая літаратура пра Васіля Быкава і досыць багата перакладаў ягоных твораў. Тут глядзяць на Быкава як на вельмі таленавітага пісьменьніка, які закрануў псыхалягічныя аспэкты ваеннага часу, бо сам быў удзельнікам вайны, гэтаксама закрануў сталіншчыну, раскулачваньне, гэтым самым увёў беларускасьць у літаратуру, бо ён аналізуе беларусаў, іхнія паводзіны. І амэрыканская крытыка якраз на гэта і зьвяртае ўвагу і падкрэсьлівае, што гэта пісьменьнік, які разглядаў і ваенны час, і той час, які папярэднічаў ваенным падзеям. І гэта вялікая справа для нас, беларусаў».