Тэгеран пацьвердзіў, што зьяўляецца саюзьнікам Крамля, іранскі «духоўны лідэр» падтрымаў вайну Расеі супраць Украіны. На трохбаковых перамовах Ірану, Расеі і Турэччыны абмяркоўвалі таксама вайну ў Сырыі, вываз украінскага збожжа і іншыя пытаньні.
Ва Ўкраіне разглядаюць захоп расейскімі войскамі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі як акт ядзернага тэрарызму і расьсьледуюць адпаведную крымінальную справу.
Меркаваньні расейцаў аб тым, ці варта Расеі працягваць ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне або важней весьці мірныя перамовы, падзяліліся пароўну. За мірныя перамовы і найхутчэйшае спыненьне агню выказваецца большасьць у групах да 35 гадоў.
Каля 300 вайскоўцаў з дысьлякаванай у Буйнакску 136-й мотастралковай брыгады празь месяц пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне адмовіліся працягваць удзел у баявых дзеяньнях і самавольна пакінулі Ўкраіну.
Расейскі «Газпром» паведаміў кліентам у Эўропе, што ня можа гарантаваць пастаўкі газу праз «надзвычайныя абставіны, якія не залежаць ад яго», паведамляюць Reuters і Bloomberg са спасылкай на ліст кампаніі.
Былы міністар абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў (сапраўднае прозьвішча — Гіркін) па меншай меры зь лістапада 2014 году па люты 2016 году карыстаўся пашпартам на выдуманае імя.
Украіна ўвяла візавы рэжым з Расеяй з 1 ліпеня.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны апублікавала відэазапіс са Сьвятагорскага манастыра — ён знаходзіцца ў Данецкай вобласьці і падпарадкоўваецца Украінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату.
Пасольства Расеі ў Швайцарыі заявіла аб гатоўнасьці зьвярнуцца ў праваахоўныя органы гэтай краіны ў сувязі з публікацыяй у газэце Neue Zürcher Zeitung (NZZ) карыкатур на Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта гаворыцца ў лісьце на імя галоўнага рэдактара газэты, апублікаваным на сайце дыпляматычнай місіі.
У Магадане на ўнутранай тэрыторыі адміністрацыйнага будынка Упраўленьня ФСБ Расеі адкрылі помнік «Супрацоўнікам органаў бясьпекі тэрыторыі». Пра гэта паведаміў губэрнатар Сяргей Носаў.
Расейская дэлегацыя як мінімум двойчы за апошні месяц наведвала аэрадром Ірана, каб вывучыць баявыя бесьпілётнікі. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джэйка Салівана.
«Жорсткая вайна Расеі супраць Украіны не спыняецца. Таму мы сёньня прапануем узмацніць жорсткія санкцыі ЭЗ супраць Крамля Масква павінна працягваць плаціць высокую цану за сваю агрэсію», — заявіла прэзыдэнтка Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Міністэрства ўнутраных спраў Расеі абвясьціла ў фэдэральны вышук тэлежурналіста Яўгена Кісялёва.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ў момант удару ракетамі «Калібар» па Доме афіцэраў у Віньніцы там «праходзіла нарада камандаваньня ўкраінскіх ВПС з прадстаўнікамі замежных пастаўшчыкоў узбраеньняў».
Прэзыдэнт Францыі заявіў, што ўрад падрыхтуе плян эканоміі энэргаспажываньня.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім відэазвароце 14 ліпеня зьвярнуўся да каманды расейскай падводнай лодкі, зь якой вылецелі ракеты па ўкраінскай Віньніцы.
У трэндах расейскамоўнага ютубу — антываенная сэрыя мультфільму «Масяня». Мастак Алег Куваеў прыдумаў вайну, якую, паводле сцэнару, пачаў Кітай, каб «уратаваць» жыхароў Расеі ад «фашызму».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў новы закон, які рэгулюе статус так званых замежных агентаў у РФ.
Мінабароны Ўкраіны ацаніла ваенныя пагрозы зь беларускай тэрыторыі.
Каля 500 вайскоўцаў з Буратыі скасавалі кантракт з расейскім войскам, паведаміў фонд «Свабодная Буратыя». Яны напісалі рапарты аб звальненьні, але проста так зьехаць не атрымалася: у большасьці з іх забралі тэлефоны і падманам спрабавалі вярнуць у зону баявых дзеяньняў.
Міністар замежных спраў Ірану Хасейн-Амір Абдалахіян заявіў, што, нягледзячы на супрацоўніцтва з Расеяй, у тым ліку ў абароннай сфэры, Іран не зьбіраецца дапамагаць ніводнаму з бакоў у канфлікце Расеі з Украінай.
Пра крымінальную справу за дыскрэдытацыю арміі Расеі ў дачыненьні да Максіма Галкіна паведаміў экс-дэпутат Дзярждумы РФ Раман Худзякоў. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтага няма.
Паветраныя сілы Ўкраіны змогуць атакаваць расейскую авіяцыю, якая падымаецца ў паветра зь беларускіх аэрадромаў або выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі, толькі ў тым выпадку, калі яна будзе перамяшчацца над тэрыторыяй Украіны.
У Маскве сфармавана вайсковае падразьдзяленьне, куды набіраюць наймітаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
Кіраўніца фонду «Иннопрактика», малодшая дачка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнай рады ў справе імпартазамяшчэньня пры Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Да гэтай пары Расея вярнула толькі 80 лайнэраў, якія мусіла аддаць пасьля ўвядзеньня санкцый за вайну супраць Украіны, а цяпер, падобна, не зьбіраецца аддаваць больш ніводнага.
«Стрым» палітычнага актывіста стаў падставай для расьсьледаваньня, у выніку Яшына ня выпусьцілі з-пад варты пасьля адміністрацыйнага арышту.
30 адсоткаў расейцаў, апытаных расейскім дзяржаўным сацыялягічным цэнтрам ВЦИОМ, лічаць, што баявыя дзеяньні ва Ўкраіне трэба «спыніць як мага хутчэй», а сярод маладых людзей ва ўзросьце 24 гадоў з гэтым меркаваньнем згодныя 56 адсоткаў.
Іран мае намер перадаць Расеі некалькі сотняў бесьпілётных апаратаў. Пра гэта на брыфінгу ў Вашынгтоне паведаміў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван.
Дацкі вытворца канструктараў Lego спыняе камэрцыйную дзейнасьць у Расеі і разрывае адносіны з кампаніяй, якая кіруе яго расейскімі крамамі. Інфармацыю пацьвердзіў генэральны дырэктар падразьдзяленьня Lego у Расеі.
Ва Ўкраіне ад пачатку расейскага ўварваньня зьніклі бязь вестак ня менш за 7200 украінскіх вайскоўцаў.
Прэзыдэнт Расеі Пуцін спрасьціў атрыманьне расейскага грамадзянства для грамадзян Украіны. Указ апублікаваны 11 ліпеня.
Жыхару Ніжняга Ноўгараду Аляксею Паднябеснаму прысудзілі штраф 30 тысяч рублёў у адміністрацыйнай справе аб дыскрэдытацыі расейскага войска. З дакумэнта вынікае, што двукосьсі, у якія ён узяў слова «спэцапэрацыя», паслужылі абгрунтаваньнем для абвінавачаньня Паднябеснага.
Пакуль што транспартаваньне газу спыніцца на 10 дзён, аднак у Эўразьвязе, у прыватнасьці ў Нямеччыне, падазраюць, што на большы тэрмін.
«Роскомнадзор» на патрабаваньне Генэральнай пракуратуры Расеі заблякаваў доступ да сайту нямецкай газэты Die Welt, паведамляе «Роскомсвобода».
Як Расея вывозіць украінскае збожжа, дастаўляе яго ў анэксаваны Крым, а адтуль караблямі вывозяць у Турэччыну, Эгіпет і Сырыю, часта на караблях, якія ходзяць не пад расейскімі сьцягамі.
Вярхоўны муфтый РФ Талгат Таджудзін падчас сьвяточнай пропаведзі ва Ўфе з нагоды мусульманскага сьвята ахвярапрынашэньня, Курбан-байрама, адкрыта падтрымаў вайну з Украінай.
Журналісты Расейскай службы ВВС і «Мэдыязоны» па адкрытых крыніцах устанавілі імёны больш за чатыры з паловай тысячы расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне.
На гэтым тыдні былі амаль адначасова апублікаваны вынікі двух сацыялягічных апытаньняў у Беларусі — Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага і беларускага праекту брытанскага Chatham House пад кіраўніцтвам Рыгора Астапені.
Бізнэсоввец Барыс Зімін, сын заснавальніка «Вымпелкома» Дзьмітрыя Зіміна, выехаў з Расеі ў 2004 годзе і ўжо больш за 10 гадоў фінансуе дзейнасьць Аляксея Навальнага.
Галоўнай падставай для крымінальнай справы стала відэа з пасяджэньня ад 15 сакавіка 2022 году, якое апублікавала актрыса Марыя Шукшына. На ім Горынаў прапанаваў дэпутатам ушанаваць хвілінай маўчаньня памяць аб «ахвярах ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне» і заклікаў адмяніць конкурсы і танцы ў час вайны.
Тры судовыя гісторыі (этнічнай беларускі, пракурора і жыхаркі Марыюпалю) пра тое, як ва Ўкраіне караюць за публічную падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі.
Выданьне «Фонтанка» апублікавала сьпіс расейскіх музыкаў, чые выступленьні забаронены ў Расеі з прычыны іх антываеннай пазыцыі.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў датэрмінова пакіне пасяджэньне групы найбуйнейшых сусьветных эканомік G20 на інданэзійскім востраве Балі.
Расея пакуль не рабіла сурʼёзных дзеяньняў падчас «спэцапэрацыі» ва Ўкраіне, заявіў у чацьвер прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобласьці Ўкраіны Павел Кірыленка заклікаў жыхароў населеных пунктаў, якія застаюцца пад кантролем Украіны, эвакуавацца, каб зьберагчы сябе ад абстрэлаў з боку расейскіх войскаў і каб даць магчымасьць украінскім вайскоўцам больш эфэктыўна абараняцца.
Расейска-казахстанскі «Касьпійскі трубаправодны кансорцыюм» (КТК), які займаўся транзытам нафты праз Казахстан, заявіў аб спыненьні сваёй дзейнасьці на 30 дзён на падставе рашэньня Прыморскага раённага суду Новарасійску.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што апошнія заявы расейскіх спэцслужбаў сьведчаць пра намер Расеі не спыняцца на захопе Луганскай і Данецкай абласьцей.
Японія ўвяла экспартныя санкцыі ў дачыненьні да 25 арганізацый Беларусі, а таксама забарону на імпарт золата з Расеі.
Новым пабрацімам Менску стаў расейскі Екацярынбург. Пагадненьне аб заключэньні пабрацімскіх сувязей было падпісана 5 ліпеня на пляцоўцы Міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам-2022».
Загрузіць яшчэ