Частка зь іх пачала працэдуру скасаваньня кантрактаў, вярнуўшыся ў Буйнакск; некаторыя пасьля лячэньня ў шпіталі пад ціскам сваякоў і мясцовых улад вярнуліся ва Ўкраіну, паведамляе The Moscow Times са спасылкай на дваіх праваабаронцаў. Па дадзеных выданьня, вайскоўцы сьцьвярджалі, што ў іх былі праблемы з абмундзіраваньнем і ўзбраеньнем, некаторыя салдаты вярнуліся ў Дагестан з абмарожанымі канцавінамі.
У Буйнакску вайскоўцаў, якія вярнуліся, сустрэлі як дэзэртыраў. Мясцовыя ўлады правялі сход, на якім асудзілі іхны ўчынак; цяпер вайсковая пракуратура праводзіць праверку, бо адсутнасьць на месцы службы на працягу больш як 10 дзён можа пацягнуць крымінальную адказнасьць, растлумачыў праваабаронца, які перадаў The Moscow Times.