Былая міністар замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль пакінула краіну, баючыся за сваю бясьпеку. Ёй паступалі пагрозы забойствам.
35-гадовага расейца затрымалі і будуць судзіць за скачкі над Вечным агнём на плошчы Перамогі ў Менску. Яго абвінавачваюць у хуліганстве, паведамляюць «Минск-Новости».
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.
У Швайцарыі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя аб аднаўленьні Ўкраіны пасьля вайны, якую параўноваюць з «плянам Маршала».
Папа Рымскі Францішак у інтэрвію Reuters паведаміў, што ў ліпені зьбіраецца паехаць зь візытам у Канаду, а пасьля гэтага спадзяецца наведаць Кіеў і Маскву.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што Аляксандар Лукашэнка ня зможа пазьбегнуць адказнасьці да ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Прэмʼер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанэзэ на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны 3 ліпеня таксама згадаў магчымы візыт Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Інданэзіі. Альбанэзэ папярэдзіў, калі прэзыдэнт РФ прыезьдзе на сустрэчу G20, ён атрымае прыём, «якога заслугоўвае».
Разбураная інфраструктура і меркаваньні бясьпекі абцяжарваюць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў многія раёны Ўкраіны.
У кіраўніцтве Ўкраіны адпрэчылі распаўсюджаную расейскім бокам інфармацыю аб атачэньні і ўзяцьці Лісічанску — апошняй апоры ўкраінскай абароны ў Луганскай вобласьці на ўсходзе краіны.
Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі, — сказаў Быкаў.
Падчас свайго выступленьня 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму Ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
Эўракамісія плянуе дазволіць Расеі ўвозіць у Калінінград тавары, якія трапілі пад санкцыі, але толькі ў аб’ёмах, параўнальных з пастаўкамі да яе ўварваньня ва Ўкраіну.
Клясык савецкай анімацыі рэжысэр-мультыплікатар Леанід Шварцман памёр ва ўзросьце 101 год у Расеі. Пра гэта паведаміў шэф-рэдактар студыі «Саюзмультфільм» Сяргей Капкоў.
Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін падпісаў пастанову, згодна з якой Расея спыняе свой удзел у частковых і пашыраных пагадненьнях Рады Эўропы.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны заявіў, што расейскія самалёты нанесьлі ўдары па востраве Зьмяіны фосфарнымі бомбамі.
У Санкт-Пецярбургу затрымалі брамніка расейскай хакейнай зборнай Івана Фядотава, паведамляе газэта «Спорт-Экспрэс». Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы, і ён будзе дастаўлены ў ваенкамат.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін зьвярнуўся празь відэасувязь да ўдзельнікаў IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які праходзіць 30 чэрвеня — 1 ліпеня ў Горадні.
Пасол Расеі ў Баўгарыі Элеанора Мітрафанава заявіла ў пятніцу, што паставіць перад расейскім кіраўніцтвам пытаньне аб закрыцьці амбасады ў Сафіі — пасьля рашэньня баўгарскіх уладаў аб высылцы 70 расейскіх дыпляматаў і супрацоўнікаў дыпляматычных установаў.
«Гэта толькі папярэднія зьвесткі, бо мы ня маем доступу да ўсіх аб’ектаў, якія знаходзяцца ў раёнах актыўных баявых дзеяньняў», — паведаміла намесьніца міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Кацярына Чуева 1 ліпеня на брыфінгу ў Кіеве.
У чэрвені эўрапейскія краіны атрымалі больш звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, чым прыроднага газу з Расеі па трубаправодах.
Упершыню з 2009 году Чэхія паводле ратацыі зноў становіцца кіраўніком Рады ЭЗ.
З 1 ліпеня візу ва Ўкраіну грамадзяне Расеі могуць аформіць у візавых цэнтрах або ў трэціх краінах, але і яна не зьяўляецца гарантыяй пропуску ў краіну.
Каардынатарка сыстэмы ААН у гуманітарных пытаньнях Оснат Лубрані паведаміла, што ў выніку вайны Расеі ва Ўкраіне арганізацыі вядома пра амаль 5 тысяч загінулых мірных жыхароў. Таксама, па словах Лубрані, амаль 16 мільёнаў чалавек ва Ўкраіне сёньня маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.
У Адэскай вобласьці расейская ракета трапіла ў шматпавярховік, паведаміў сьпікер Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.
У апэратыўным камандаваньні «Поўдзень» заявілі, што ў выніку ваеннай апэрацыі ракетных і артылерыйскіх падразьдзяленьняў Узброеных сіл Украіны расейскія войскі сышлі з вострава Зьмяіны ў Чорным моры.
Падзеньне акцый «Газпрома» перавысіла 20%.
Па дадзеных пастаяннага прадстаўніка Ўкраіны ў ААН, з пачатку вайны ў Расею былі незаконна вывезены 234 тысячы ўкраінскіх дзяцей.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 29 чэрвеня пракамэнтаваў расейскі ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у выніку якога, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 20 чалавек, 59 атрымалі раненьні, звыш 40 прапалі бязь вестак.
Улады Інданэзіі выключылі асабістую прысутнасьць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на саміце «Вялікай дваццаткі», які пройдзе 15-16 лістапада на Балі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Італіі Марыё Драгі.
Сойм Літвы з 30 чэрвеня па 15 верасьня падоўжыў рэжым надзвычайнай сытуацыі, уведзены 24 лютага ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, паведамляецца на сайце літоўскага парлямэнту.
Па словах баўгарскага прэм’ера Кірыла Петкава, супрацоўнікі пасольства былі абвінавачаныя ў шпіянажы.
Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра новыя санкцыі супраць Расеі
Кіраўніку Чачэніі Рамзану Кадыраву ўручылі ордэн «За заслугі перад стаматалёгіяй» I ступені. Рашэньне аб прысуджэньні прафэсійнай узнагароды прыняла Стаматалягічная асацыяцыя Расеі.
Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што ўкраінскія праваахоўнікі ўжо вызначылі імёны расейскіх лётчыкаў, якія нанесьлі ракетныя ўдары па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку Палтаўскай вобласьці.
Санкцыі накладзены таксама на сэнатараў, якія, на думку расейскага МЗС, фармуюць «русафобскі курс».
Пра гэта паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай дзяржаўнай адміністрацыі Віталь Кім. Ён адзначыў, што расейскія сілы ў тым ліку абстралялі Ачакаў. У выніку тры чалавекі загінулі, сярод іх шасьцігадовая дзяўчынка. Трохмесячнае дзіця ў коме.
Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 25 чэрвеня не гаварыў пра перадачу Менску ракет зь ядзернай зброяй. Гаворка ішла пра комплексы, якія тэхнічна здольныя несьці розныя віды зброі.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.
У пэрыяд ад 24 лютага да поўначы 26 чэрвеня Офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека змог пацьвердзіць 4731 выпадак гібелі, 5900 раненьняў мірных жыхароў ва Ўкраіне праз поўнамаштабную вайну, распачатую Расеяй.
У інтэрвію нямецкім журналістам прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» расказала, як хакер-актывісты зьвязаныя з палком Каліноўскага і змагаюцца з расейскай агрэсіяй.
NATO плянуе радыкальна перагледзець свае баявыя пляны, каб забясьпечыць лепшую абарону ўсходняга флянгу альянсу, заявіў генэральны сакратар блёку Енс Столтэнбэрг.
Спэцыяльны прадстаўнік Аляксандра Лукашэнкі Віктар Шэйман у пятніцу, 24 чэрвеня, пабываў у самаабвешчанай рэспубліцы Абхазіі і правёў афіцыйную сустрэчу зь яе кіраўніком Асланам Бжанія ў прысутнасьці кіраўніка МЗС краіны Інала Ардзінбы.
Амэрыканскі гісторык Тымаці Снайдэр параўнаў пуцінскую блякаду паставак збожжа з Украіны са сталінскім тэрорам, назваў вайну РФ ва Ўкраіне каляніяльнай і параіў, як супрацьстаяць расейскай прапагандзе.
Беларускія ўлады далей аказваюць вайсковую падтрымку Расеі — у прыватнасьці, у Белгарадзкую вобласьць РФ адправілі чарговую партыю боепрыпасаў аб’ёмам да 20 вагонаў, паведаміў раніцай 27 чэрвеня Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пракамэнтаваў расейскую агрэсію супраць Украіны і ўклад NATO ў справу дапамогі Кіеву
Расея і Беларусь усё ў большай меры пераходзяць на аплату ў нацыянальных валютах, заявіла старшыня Рады Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка.
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што ягоная сустрэча з Ўладзімірам Пуціным падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі адбудзецца ў фармаце відэаканфэрэнцыі.
Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу Аляскандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь занепакоеная «канфрантацыйнай палітыкай» Польшчы і Літвы.
У маленькіх гарадах адміністрацыі закупляюць сотні крыжоў і вянкоў. Гэтыя зьвесткі супярэчаць заявам, што Расія амаль перастала несьці страты ва Ўкраіне.
Нафтавыя танкеры расейскай кампаніі «Совкомфлот» працягваюць хадзіць у парты Эўропы, нягледзячы на заходнія санкцыі.
Загрузіць яшчэ