Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіркін выкарыстоўваў пашпарт на выдуманае імя. Не «Стралкова», — расьледаваньне The Insider і Bellingcat


Ігар Стралкоў (Гіркін)
Ігар Стралкоў (Гіркін)

Былы міністар абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў (сапраўднае прозьвішча — Гіркін) па меншай меры зь лістапада 2014 году па люты 2016 году карыстаўся пашпартам на выдуманае імя.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні The Insider і Bellingcat.

Журналісты высьветлілі гэта, вывучыўшы авіяпералёты Стралкова і яго жонкі. Напрыклад, у сьнежні 2014 года муж і жонка ляцелі разам з Масквы ў Растоў-на-Доне і назад. Жонка Стралкова — ураджэнка Данбаса Міраслава Рэгінская — браніравала білеты разам з нейкім Сяргеем Руновым, які нарадзіўся 12 траўня 1970 году. Руноў — прозьвішча дзеда Стралкова па матчынай лініі. Паводле расьсьледаваньня, чалавека з такім прозьвішчам, імем і датай нараджэньня не існуе.

Пашпарт на гэтае імя мог быць выдадзеныя ФСБ, робяць высновы аўтары. Яны знайшлі ў авіябазе яшчэ 6 падробленых расейскіх унутраных пашпартоў з той жа сэрыі. Некаторых з гэтых асобаў The Insider і Bellingcat ідэнтыфікавалі як супрацоўнікаў ФСБ.

Сярод іх — Арцём Вінаградаў, які ў сакавіку 2015 года ляцеў разам з нейкім Міхаілам Сцяпанавым (сапраўднае прозьвішча Швец), чалавекам, якога расьсьледавальнікі лічаць датычным да атручэньня апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Пашпарт «прыкрыцьця» той жа сэрыі аўтары знайшлі і ў былога кіраўніка так званай «ЛНР» Ігара Платніцкага. Ён, як і Стралкоў, лётаў па ім разам з жонкай Ларысай Платніцкай (якая, як паведамляецца, памерла ў 2020 годзе).

Ігар Стралкоў заявіў The Insider, што не камэнтуе наяўнасьць у яго пашпарта прыкрыцьця, а яго жонка Міраслава Рэгінская, выслухаўшы пытаньне журналістаў, кінула слухаўку.

  • Падчас сваёй першай прэсавай канфэрэнцыі ў Данбасе Стралкоў заяўляў, што да 31 сакавіка 2013 году быў палкоўнікам ФСБ, пасьля чаго яго «адлічылі з часьці». Пасьля вяртаньня з Данбасу Стралкоў часта крытыкаваў ход ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне і асабіста былога памочніка прэзыдэнта РФ Уладзіслава Суркова.
  • 15 ліпеня Генпракуратура Расеі абвясьціла «непажаданай» працу Bellingcat і The Insider, заявіўшы, што іх дзейнасьць уяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бясьпекі РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG