Прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі, Японіі і некалькіх краін Эўразьвязу заклікалі да рэформы Рады Бясьпекі ААН. Гэта адбылося ў панядзелак на пасяджэньні Рады Бясьпекі ў Нью-Ёрку. У якасьці старшыні выступаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
У Кудымкарскім раёне Пермскага краю на месцы былога ўрочышча Галяшор невядомыя разбурылі помнік загінуўшым літоўскім і польскім спэцперасяленцам, якіх туды ссылалі ў 30-40-я гады мінулага стагодзьдзя, піша выданьне «Солевар».
Расейскія ўлады абвінавачваюць амэрыканскага журналіста ў шпіянажы.
9 траўня, калі ў Расеі і Беларусі сьвяткуецца Дзень Перамогі, Маскву наведае з візытам прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў.
У Маскоўскай вобласьці, недалёка ад Нагінска, знайшлі дрон, начынены выбухоўкай. Аб гэтым паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.
Аляксея Маскалёва асудзілі паводле артыкулу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» расейскай арміі. Цяпер пракурору здалося, што пакараньне недастатковае.
У нядзелю, 23 красавіка, стала вядома пра сьмерць двух дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі. Абодва прадстаўлялі «Адзіную Расію».
Навучаньне беларускіх вайскоўцаў у РФ выкарыстаньню «Іскандэр-М», у тым ліку зь ядзернымі боепрыпасамі, заняло 18 дзён з улікам дарогі.
Знойдзены ў Белгарадзе пасьля інцыдэнту са «сыходжаньнем» зь неба боепрыпас зьнішчылі, паведаміў губэрнатар Вячаслаў Гладкоў і апублікаваў відэа з выбухам бомбы.
На месцы выбуху ў Белгарадзе, куды 20 красавіка ўпала авіяцыйная бомба з расейскага самалёта Су-34, знайшлі яшчэ адну авіяцыйную бомбу.
Журналіст нямецкага выданьня BILD Пітэр Цідэ піша, што апошнім часам ходзіць усё больш чутак аб тым, што ўлады РФ выкарыстоўваюць двайнікоў Уладзіміра Пуціна.
Ад выбуху пацярпелі тры чалавекі.
Некаторыя з ключавых саюзьнікаў Кіева, у тым ліку Злучаныя Штаты, разглядаюць магчымасьць поўнай забароны большай часткі экспарту ў Расею, што будзе азначаць значнае ўзмацненьне эканамічнага ціску на Маскву ў сувязі зь яе поўнамаштабным уварваньнем ва Ўкраіну.
З расейскага школьнага падручніка «Навакольны сьвет» для навучэнцаў чацьвёртых клясаў прыбралі некалькі згадак Кіева як сталіцы Кіеўскай Русі.
Расейскі адвакат Вадзім Прохараў, які ў розны час прадстаўляў інтарэсы апазыцыянэраў Уладзіміра Кара-Мурзы, Ільлі Яшына, Барыса Нямцова і ініцыятыўнай групы па вылучэньні Міхаіла Хадаркоўскага ў Дзяржаўную Думу, зьехаў з краіны.
Міністры замежных спраў краін G7 паўтарылі свой заклік да трэціх бакоў спыніць сваю дапамогу Расеі ў вайне з Украінай ў выніковым камюніке сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Японіі.
19 сакавіка прэс-служба Крамля паведамляла, што Ўладзімір Пуцін наведваў Марыюпаль, горад на акупаванай Расеяй тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны.
Міжнародныя арганізацыі і краіны сьвету зноў заклікалі да вызваленьня расейскіх палітвязьняў. Агляд Голасу Амэрыкі.
«Прызнаньня мала. Павінна быць пакараньне», — заявіў, камэнтуючы публікацыю кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак, піша «Медуза».
Палітыка абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і ў распаўсюджваньні фэйкаў аб расейскім войску.
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын заявіў, што Расеі трэба «ставіць кропку» ў «спэцапэрацыі» (так Масква называе вайну супраць Украіны) і «намёртва замацавацца» на цяпер акупаваных тэрыторыях.
У выніку расейскага ўдару па горадзе Славянску Данецкай вобласьці загінулі пяць чалавек, 15 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Пад заваламі знаходзяцца яшчэ 7 чалавек.
Расея павінна выканаць гэтае рашэньне, згодна са сваімі абавязкамі ў рамках міжнароднага права.
Нарвэгія абвясьціла пэрсонамі нон грата 15 супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Осла. Яны названыя супрацоўнікамі выведных службаў, якія вялі дзейнасьць, не сумяшчальную зь іх дыпляматычным статусам.
Урад ФРН дазволіў перадачу пяці зьнішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца ў ВПС Польшчы, Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ўраду Нямеччыны.
Згодна з Жэнеўскай канвэнцыяй, пакараньне сьмерцю або жорсткае абыходжаньне з ваеннапалоннымі — ваенныя злачынствы.
Паводле ўладаў Украіны, з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня сьледчыя задакумэнтавалі 80 198 ваенных злачынстваў расейскіх вайскоўцаў.
За незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей Міжнародны крымінальны суд выпісаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна.
Інтэрнацыянальнай гей-пары з Казані пагражае штраф і дэпартацыя з Расеі за рамантычныя відэа з пацалункамі. Яны вялі ў сацсетках каналы аб сваіх адносінах, публікавалі відэа з пацалункамі і расказвалі пра сябе.
Два беларусы маюць званьне Героя Ўкраіны. Абодва ўзнагароджаныя «Залатой Зоркай» пасьмяротна.
Новы пакет санкцый ЗША накіраваны, у тым ліку, супраць прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у расейскую дзяржаўную карпарацыю «Росатом». У прыватнасьці, гэта кампанія «Русатом Оверсиз», якая адказвае за прасоўваньне праектаў за мяжой.
Беларусь зьбіраецца замясьціць камплектуючыя для расейскіх самалётаў, якія патрапілі пад санкцыі краін Захаду празь яе агрэсію супраць Ўкраіны.
З афішы расейска-беларускага сэрыялу «За паўгадзіны да вясны» прыбралі выяву актора-купалаўца, які выконваў ролю бубнача Аляксандра Дзямешкі. Актора няма ў тытрах, а ў самім фільме месцамі заблюрылі ягоны твар.
Журналісты CNN мяркуюць, што адзін зь відэзапісаў, пэўна, зрабілі найміты з расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Тэлекампанія NBC падкрэсьліла, што «ўкраінскія агенты праводзілі атакі з бесьпілётнікаў у Беларусі і Расеі, насуперак жаданьням ЗША і Захаду».
Назвалі таксама колькасьць расейскіх вайскоўцаў, якія ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю зь Беларусі.
Раней такі ліст напісалі «ОВД-Инфо» і «Мемориал», цяпер салідарнасьць зь імі выказалі яшчэ 39 праектаў, у тым ліку рух «Вясна», сахараўскі рух «Мір. Прагрэс. Правы чалавека» і «Фэмінісцкі антываенны супраціў».
Пра дапамогу заявіла намесьніца міністра культуры Расеі Ала Манілава на IV міжнароднай канфэрэнцыі «Расейскі тэатар за мяжой як інстытут расейскай культуры».
Пастаянная прадстаўніца прэзыдэнта Ўкраіны ў Крыме Таміла Ташава заявіла, што Кіеў, хутчэй за ўсё, будзе вяртаць акупаваны паўвостраў ваенным шляхам.
Мітрапаліт Ануфрый і яшчэ больш за 20 сьвятароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату маюць расейскае грамадзянства, высьветлілі па выніках расьсьледаваньня журналісты выданьня «Українська правда».
Расейца Аляксея Маскалёва затрымалі ўначы 30 сакавіка ў Менску.
У горадзе зьнесьлі адну царкву, незаконна пабудаваную УПЦ МП, а іншыя цэрквы і памяшканьні перайшлі ў карыстаньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны і рэабілітацыйнага цэнтру для вайскоўцаў.
«Лукашэнка ўсё больш губляе поле для манэўру з Крамлём на тле сталай кампаніі ціску з боку Расеі, каб фармалізаваць саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі».
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўсегда лічыць разьмежаваньне санкцый для расейцаў і беларусаў «непасьлядоўным» і ўсё яшчэ разглядае верагоднасьць накласьці вэта на прыняты парлямэнтам 4 красавіка законапраект, паведамляе літоўская тэлерадыёкампанія LRT.
Былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, якому цяпер 86 гадоў, ужо некаторы час хворы на хранічны міелёідны леўкоз — гэта форма леўкеміі, раку крыві. Цяпер Бэрлюсконі шпіталізаваны ў рэанімацыю для лячэньня пнэўманіі.
Пракурор запрасіў для апазыцыйнага расейскага палітыка Ўладзіміра Кара-Мурзы 25 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта расказала журналістам каля будынку Маскоўскага гарадзкога суду яго адвакатка Марыя Эйсмант.
Гэтыя сустрэчы мусілі адбыцца ўчора, але праз сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, якая ішла больш заплянавага часу, іх давялося перанесьці.
У часе выступу Далгаполаў і Аганісьян абыгралі ў жарце абставіны тэракту ў Санкт-Пецярбургу, у выніку якога загінуў ваенны карэспандэнт Уладлен Татарскі.
Загрузіць яшчэ