Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Пуцін спрабуе выкарыстаць парад у Маскве для дэманстрацыі ўплыву Расеі на краіны СНД


Уладзімір Пуцін на вайсковым парадзе ў Маскве. 9 траўня 2022
Уладзімір Пуцін на вайсковым парадзе ў Маскве. 9 траўня 2022

У 2022 годзе на сьвяткаваньні Дня перамогі ў Маскве не было ніводнага замежнага лідэра, а Казахстан, Кіргізстан і Ўзбэкістан не праводзілі сваіх парадаў, спасылаючыся на небясьпеку для здароўя падчас пандэміі каранавірусу.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што ўдзел кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаў Цэнтральнай Азіі ў маскоўскіх імпрэзах, прымеркаваных перамозе ў Другой усясьветнай вайне, сьведчыць аб жаданьні Ўладзіміра Пуціна прадэманстраваць расейскі ўплыў на постсавецкі рэгіён.

«Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спрабуе выкарыстаць парад у Дзень перамогі ў Маскве, каб паказаць працяг уплыву Расеі ў Цэнтральнай Азіі», — адзначаецца ў справаздачы ISW.

Экспэрты нагадалі, што ў 2022 годзе на сьвяткаваньні Дня перамогі ў Маскве не прысутнічала ніводнага замежнага лідэра, а Казахстан, Кіргізстан і Ўзбэкістан не праводзілі сваіх парадаў, спасылаючыся на небясьпеку для здароўя праз пандэмію каранавірусу.

Паводле ISW, тое, што прыезд лідэраў Цэнтральнай Азіі не абвяшчаўся загадзя, сьведчыць аб іх стрыманасьці ў дэманстраваньні прамой і публічнай падтрымкі вайны, нягледзячы на адпаведныя намаганьні Крамля.

Экспэрты пакуль не ацэньваюць прысутнасьць на маскоўскім парадзе Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Армэніі Нікола Пашыньяна.

У канцы красавіка свой візыт у Маскву 9 траўня анансаваў толькі прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў. Аб удзеле прэзыдэнта Казахстану Касыма-Жамара Такаева, кіраўнікоў Таджыкістану і Туркмэністану Эмамалі Рахмона і Сердара Бердымухамедава, а таксама Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ера Армэніі Нікола Пашыньяна стала вядома толькі 8 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG